Леанід Гоманаў

беларускі мастак-плякатыст

Леані́д Міха́йлавіч Го́манаў (1953, Прапойск, Магілёўская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі мастак-плякатыст.

Леанід Гоманаў
Дата нараджэньня 22 лістапада 1953 (70 гадоў)
Месца нараджэньня Прапойск, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Адукацыя Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1991)
Месца вучобы
Занятак плякатыст
Працы нізка плякатаў «Беларускія асьветнікі», плякаты да кінафільма «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1989)

Стварыў нізку плякатаў «Беларускія асьветнікі» — Эўфрасіньня Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францішак Скарына, Мікола Гусоўскі і Сімяон Полацкі. Таксама працуе ў жывапісе і кніжнай графіцы[1].

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У 1974 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню. У 1991 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут і ўладкаваўся ў выдавецтва «Навука і тэхніка»[2]. Адначасна стаў сябрам Беларускага саюзу мастакоў.

Творчасьць рэдагаваць

Асноўныя творы: «Спыніць гонку ўзбраеньняў» (1984), «Перабудова» (1986), «Чарнобыль 26.4.86» (1988); «Дапамажы дзецям чарнобыльскай зоны» і «Хто адкажа?» (1990). Таксама стварыў плякаты да кінафільмаў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1989) і «Сівая легенда» (1992)[2]. Яго творы захоўваюць Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны літаратурна-мэмарыяльны музэй Якуба Коласа.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 22 лістапада 2013. — № 220 (27585). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ а б Галія Фатыхава. Гоманаў Леанід Міхайлавіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — С. 330. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0