Леані́д Леані́давіч Бартке́віч (25 траўня 1949, Менск13 красавіка 2021, Менск) — беларускі сьпявак і музыка.

Леанід Барткевіч
Дата нараджэньня 25 траўня 1949(1949-05-25)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 красавіка 2021(2021-04-13)[1] (71 год)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Грамадзянства СССР
Беларусь
Расея
Месца вучобы
Прафэсія вакаліст
Месца працы
Жанры фольк-рок
Інструмэнты гітара
Гурты Песьняры
Узнагароды
заслужаны артыст Беларускай ССР
Сайт bortkevi.ru

Біяграфія рэдагаваць

У дзяцінстве быў салістам у хоры хлапцоў Менскага палаца піянэраў. Пасьля сканчэньня музычнай школы па клясе трубы быў салістам харавога ансамблю «Юнацтва» пры Менскай кансэрваторыі.

Адукацыю атрымаў ў Менскім архітэктурным тэхнікуме па спэцыяльнасьці «праектаваньне». Пад час навучаньня ў тэхнікуме быў салістам мясцовага аркестру, у далейшым стаў вакалістам створанага ім вакальна-інструмэнтальнага ансамбля «Залатыя яблыкі».

Некаторы час працаваў архітэктарам у «Белгіпрасельбудзе». З 1970 году ўвайшоў у склад вакальна-інструмэнтальнага ансамбля «Песьняры».

У 1977 годзе Барткевіч разьвёўся зь першай жонкай і ажаніўся з Вольгай Корбут, вядомай савецкай гімнасткай.

У 1980 годзе Барткевіч пакінуў «Песьняры», і паступіў у Расейскі ўнівэрсытэт тэатральнага мастацтва (ГІТІС) на рэжысэрскае аддзяленьне.

Некаторы час быў удзельнікам ансамбля «Мальвы», а таксама працаваў салістам ва «Ўкрканцэрце». Потым быў вакалістам Дзяржаўнага радыё і тэлебачаньня СССР.

У 1991 годзе разам з жонкай і сынам эміграваў у ЗША, але ў 2000 годзе вярнуўся ў Беларусь і зноў некаторы час працаваў у «Песьнярах». Пасьля сьмерці Ўладзімера Мулявіна Барткевіч арганізаваў у Расеі музычны калектыў з назвай «ансамбль „Песьняры“», зарэгістраваўшы аднайменную гандлёвую марку.

Памёр 13 красавіка 2021 году ў Менску[2].

Крыніцы рэдагаваць