Лаўрэ́нці Па́ўлавіч Бе́рыя (па-грузінску: ლავრენტი პავლეს ძე ბერია; 17 сакавіка [ст. ст. 29 сакавіка] 1899 — 23 сьнежня 1953) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзяяч, Генэральны камісар дзяржбясьпекі (1941), Маршал Савецкага Саюзу (з 1945), Герой Сацыялістычнай Працы (з 1943).

Лаўрэнці Берыя
2-і міністар унутраных справаў СССР
5 сакавіка — 26 чэрвеня 1953
Прэм’ер-міністар: Георгі Малянкоў
Папярэднік: Сяргей Круглоў
Наступнік: Сяргей Круглоў
3-і камісар унутраных справаў СССР
25 лістапада 1938 — 29 сьнежня 1945
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Скрабін (1930—1941), Ёсіф Джугашвілі (1941—1946)
Папярэднік: Мікола Яжоў
Наступнік: Сяргей Круглоў
6-ы першы сакратар цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Грузіі
14 лістапада 1931 — 31 жніўня 1938
Папярэднік: Лаўрэнці Картвелішвілі
Наступнік: Кандыд Чарквіяні
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 сакавіка 1899
вёска Мерхеўлі, Гумісьцінская воласьць, Сухумскі павет, Кутаіская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 23 сьнежня 1953 (54 гады)
г. Масква, Расейская СФСР, СССР
Партыя: КПСС (з 1917 г.)
Сужэнец: Ніно Цеймуразаўна Гегечкоры
Дзеці: Сярго
Бацька: Павал Хухаевіч
Маці: Марта Вісарыёнаўна Джакелі
Адукацыя:
Узнагароды:

Намесьнік старшыні Савета міністраў СССР (1946—1953), першы намесьнік старшыні Савету міністраў СССР (1953). Чалец Дзяржаўнага камітэту абароны СССР (1941—1944), намесьнік старшыні ДКА СССР (1944—1945). Чалец ЦВК СССР 7 скліканьня, дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 1—3 скліканьняў. Чалец ЦК Усерасейскай камуністычнай партыі (б) (1934—1953), кандыдат у чальцы Палітбюро ЦК партыі (1939—1946), чалец Палітбюро (1946—1953). Уваходзіў у найбліжэйшае атачэньне Сталіна. Курыраваў шэраг найважнейшых галінаў абароннай прамысловасьці, у тым ліку ўсе распрацоўкі, якія датычылі стварэньня ядзернай зброі і ракетнай тэхнікі.

Пасьля сьмерці Сталіна, у чэрвені 1953 г. яго арыштавалі па абвінавачваньні ў шпіянажы на карысьць Брытаніі і змове з мэтай захопу ўлады. 23 сьнежня Спэцыяльная судовая прысутнасьць Вярхоўнага суда СССР выракла яго на расстрэл, які ўвечары выканаў першы намесьнік загадніка войскамі Маскоўскай вайсковай акругі Павал Баціцкі[1].

Крыніцы рэдагаваць