Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка

Латві́йская Сацыялісты́чная Саве́цкая Рэспу́бліка (па-латыску: Latvijas Sociālistiskā Padomju Republika) — кароткатэрміновае дзяржаўнае ўтварэньне ў форме сацыялістычнае рэспублікі, утворанае падчас вайны за незалежнасьць Латвіі і якое існавала на тэрыторыі сучаснае Латвіі. Абвешчаная 17 сьнежня 1918 году пры палітычнай, эканамічнай і вайсковай падтрымцы рэжыму Ўладзімера Леніна ў Расеі. Кіраўніком ураду зьяўляўся пісьменьнік, юрыст і адзін з арганізатараў Камуністычнае партыі Латвіі Пэтэрыс Стучка.

Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка
лат. Latvijas Sociālistiskā Padomju Republika

 

 

19181920
Сьцяг Латвійскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Герб Латвійскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Internacionāle»
Месцазнаходжаньне Латвійскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі
Афіцыйная мова латыская, расейская, рэгіянальныя мовы[1]
Сталіца Рыга (да 22 траўня 1919),
Рэжыца,
Дзьвінск
Форма кіраваньня
Старшыня ўраду
Сацыялістычная рэспубліка
Пэтэрыс Стучка
Незалежнасьць
— абвешчаная
— ліквідаваная

17 сьнежня 1918
13 студзеня 1920
Гісторыя Латвіі

Утварэньне рэдагаваць

24 сьнежня 1917 году ў горадзе Валка Выканаўчы камітэт Савету працоўных, салдацкіх і безьзямельных дэпутатаў Латвіі прыняў дэклярацыю пра самавызначэньне Латвіі, у выніку чаго была ўтворанае дзяржаўнае ўтварэньне, вядомае як Рэспубліка Іскалату. Старшынём ураду быў прызначаны Фрыцыс Розіньш. Улада рэспублікі распаўсюджвалася на рэгіёны Латвіі, не занятыя нямецкімі войскамі, аднак у пачатку наступнага году нямецкія войскі занялі ўсю тэрыторыю сучаснае Латвіі.

Пасьля падпісаньня 3 сакавіка 1918 году Берасьцейскага міру, паводле якога замацоўвалася адпадзеньне ад Расеі Балтыі, курляндзкі (поўдзень Латвіі) і ліфляндзкі (поўнач Латвіі без Латгаліі) соймы мясцовай арыстакратыі нямецкага паходжаньня 8 і 12 сакавіка адпаведна абвясьцілі ўтварэньне Курляндзкага й Лівонскага герцагстваў на тэрыторыях Курляндзкай, Ліфляндзкай і Эстляндзкай губэрняў. Нямецкае камандаваньне Обэр-Осту прапаноўвала аб’яднаць гэтыя ўтварэньні ў асабістай уніі з Прусіяй, разьлічваючы на дапамогу мясцовых немцаў. Увосень 1918 году новае герцагства было прызнанае нямецкім імпэратарам[2]. Неўзабаве, 9 лістапада 1918 году ў Нямеччыне адбылася рэвалюцыя і была абвешчаная рэспубліка. Новае кіраўніцтва аддало загад пра вывад нямецкіх войскаў з Балтыі і герцагства спыніла сваё існаваньне.

У той жа час 18 лістапада 1918 году Народнай радай на чале з Карлісам Улманісам і Янісам Чакстэ, якія прадстаўлялі шэраг латвійскіх партыяў і арганізацыяў, грунтуючыся на раней прынятых рэзалюцыях, была абвешчаная незалежная Латвійская Рэспубліка. Гэты дзень лічыцца Днём Незалежнасьці ў сучаснай Латвіі. 7 сьнежня немцы афіцыйна перадалі свае паўнамоцтвы новаму ўраду на чале з Улманісам[3].

17 сьнежня гэтага ж году выйшаў маніфэст Часовага працоўна-сялянскага ўраду Латвіі, лідэрам якога быў Пэтэрыс Стучка. Гэтым маніфэстам аб’яўлялася ўстанаўленьне савецкае формы ўлады. Узброеныя сілы Латвійскае Сацыялістычнае Савецкае Рэспублікі, якія складаліся з чальцоў г.зв. Латыскіх стралкоў ды іншых частак Чырвонай арміі, здолелі хутка захапіць большую частку тэрыторыі сучаснае Латвіі, пакінуўшы пад кантролем часовага ўраду на чале з Карлісам Улманісам невялікі фрагмэнт тэрыторыі вакол гораду Ліепая, што на паўднёвым захадзе краіны. 3 студзеня была занятая Рыга, 13 студзеня ў Рызе адбылося абвяшчэньне Латвійскае Сацыялістычнае Савецкае Рэспублікі.

22 сьнежня 1918 году Ўладзімер Ленін падпісаў «Дэкрэт Савету Народных Камісараў пра прызнаньне незалежнасьці Латвійскае Савецкае Рэспублікі Латвіі», паводле якога абвяшчалася, у прыватнасьці, даручэньне вайсковым і грамадзянскім уладам Расеі дапамагаць савецкаму ўраду Латвіі ў авалоданьні ўсёй тэрыторыяй краіны[4]. У савецкай гістарыяграфіі гэтая дата лічылася пачаткам латвійскае дзяржаўнасьці, яна ж працягвае лічыцца падобнай датай і ў гістарыяграфіі сучаснае Расеі[5].

Палітыка рэдагаваць

Урад Стучкі працягнуў ажыцьцяўленьне камуністычных рэформаў і палітыкі, распачатых пры ліквідаваным раней урадзе г.зв. Іскалату. Некаторыя рэформы, такія як экспрапрыяцыя ўласнасьці «буржуазіі» (то бок, сярэдняй і вышэйшае клясаў), напачатку мелі папулярнасьць серад насельніцтва краіны. Разам з гэтым, урад Стучкі прыняў рашэньне пра нацыяналізацыю сельскагаспадарчых надзелаў, што прывяло да незадавальненьня ўрадам ЛССР серад сялянаў і цяжкіх эканамічных наступстваў у гарадох. Гэта прываяло, у сваю чаргу, да адмовы сялянаў у пастаўкі прадуктаў харчаваньня на ўрадавых умовах, праз што недахоп харчу ў гарадох стаў крытычным. У мескай мясцовасьці пачаўся голад, урад пачаў тэрор па мескіх і сельскіх раёнах у пошуках контрарэвалюцыянэраў, якія нібыта былі вінаватыя ў праліках ураду. Серад падобных захадаў адзначылася, у прыватнасьці, існаваньне рэвалюцыйных трыбуналаў.

Ліквідацыя рэдагаваць

Вясною 1919 году ўрад Улманіса атрымаў падтрымку нямецкіх фармаваньняў Фрайкору і здолеў аднавіць кантроль над страчанымі тэрыторыямі. 22 траўня гэтага ж году войскі ўраду Латвійскае Рэспублікі ўзялі пад кантроль Рыгу, у выніку чаго сілы ЛССР былі адкінутыя на ўсход краіны ў Латгалію, якая потым у пачатку 1920 году была адваяваная сумесным латвійска-польскім наступам. У выніку гэтага наступу былі ўзятыя Дзьвінск і Рэжыца, з прычыны чаго ЛССР спыніла сваё існаваньне.

11 жніўня 1920 году ўрад Латвійскае Рэспублікі падпісаў з РСФСР Мірную дамову між Расеяй і Латвіяй, такім чынам Расея прызнала незалежнасьць Латвіі і прызнала ўрад Латвійскае Рэспублікі ў якасьці яе паўнапраўнага палітычнага прадстаўніка. Разам з гэтым, у дамове падкрэсьлівалася адсутнасьць якіх-небудзь прэтэнзіяў датычна латвійскага народу й зямлі[6].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Сайт дзяржаўнае мовы Латвіі (Valsts valoda). (8 сакавіка 1919) Latviajs Padomju Valdības dekrēts par oficiālos rakstos lietojamām valodām (лат.) Valsts valoda Праверана 15 студзеня 2014 г.
  2. ^ W. S. Hein. Baltic States: A Study of Their Origin and National Development, Their Seizure and Incorporation Into the U.S.S.R. : Third Interim Report of the Select Committee on Communist Aggression, House of Representatives, Eighty-third Congress, Second Session. — 1954. — 537 с.
  3. ^ John Hiden. The Baltic States and Weimar Ostpolitik. — Cambridge University Press, 2002. — 292 с.
  4. ^ Министерство иностранных дел СССР. Документы внешней политики СССР. — М.: Государственное издательство политической литературы, 1959. — Т. 1 (7 ноября 1917 г. — 31 декабря 1918 г.). — С. 621-622.
  5. ^ Под ред. проф. О. И. Чистякова. І // История отечественного государства и права. Учебник. — М.: БЕК, 1999. — С. 87. — 360 с.
  6. ^ Министерство иностранных дел СССР. Документы внешней политики СССР. — М.: Государственное издательство политической литературы, 1959. — Т. 3 (1920.07.1 — 1921.03.18). — С. 101-116.

Літаратура рэдагаваць