Лагішынскі раён

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР

Лагішынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 роках. Утвораны 15 студзеня 1940 року ў складзе Пінскай вобласьці. Цэнтар — гарадзкі пасёлак Лагішын. Падзелены на 11 сельсаветаў. Плошча раёну 1,1 тыс. км² (1941 р.). З 8 студзеня 1954 року ў складзе Берасьцейскай вобласьці. 25 сьнежня 1962 року Лагішынскі раён скасаваны, тэрыторыя далучана да Пінскага раёну.