Лагішын

мястэчка ў Беларусі

Лагі́шын[2] — мястэчка ў Беларусі, у міжрэччы Ясельды і Вісьліцы. Уваходзіць у склад Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Зьяўляецца цэнтрам Лагішынскага сельсавету. Насельніцтва на 2018 год — 1932 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 28 км ад места і чыгуначнай станцыі Пінску, за 203 км ад Берасьця; на аўтамабільнай дарозе Р6 (Пінск — Івацэвічы).

Лагішын
лац. Łahišyn
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Герб Лагішына
Першыя згадкі: 1495
Магдэбурскае права: 20 жніўня 1569
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Лагішынскі
Плошча: 3,5 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 1932 чал.[1]
шчыльнасьць: 552 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225740
СААТА: 1254847906
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°20′22″ пн. ш. 25°59′20″ у. д. / 52.33944° пн. ш. 25.98889° у. д. / 52.33944; 25.98889Каардынаты: 52°20′22″ пн. ш. 25°59′20″ у. д. / 52.33944° пн. ш. 25.98889° у. д. / 52.33944; 25.98889
Лагішын на мапе Беларусі ±
Лагішын
Лагішын
Лагішын
Лагішын
Лагішын
Лагішын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Лагішын — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), вядомае цудоўным абразам Маці Божай каралевы Палесься.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

 
Герб мястэчка, 1633 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Лагішын датуецца 1495 годам[3]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У XVII ст. мястэчка стала цэнтрам нагродавага староства ў валоданьні Радзівілаў, пазьней — Агінскіх, Любецкіх.

20 жніўня 1569 і 28 траўня 1570 году Лагішын атрымаў Магдэбурскае права[3]. 25 лютага 1633 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза пацьвердзіў местачковы герб: «у блакітным полі воўк на ласіных нагах»[4]. У 1634 годзе тут збудавалі мураваны[3] касьцёл на сродкі старосты пінскага Альбрэхта Радзівіла, пазьней пры ім утварылася місія езуітаў і шпіталь. У касьцёле захоўваўся абраз Найсьвяцейшай Панны Марыі, які лічыўся цудоўным.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

 
Маці Боская Лагішынская

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лагішын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Пінскага павету Менскай губэрні. У XIX ст. у мястэчку дзейнічалі млыны Айзэнбэрга, Хазана і Дубміскага, Марцінкевіча, Бунькевіча, алейня і млын Цыпэрштэйна, гарбарня Фрыдмана.

Пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл у Лагішыне пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), у 1897 годзе будынак згарэў; пазьней на ягоным месцы збудавалі Спаскую царкву. У 1874 годзе ў мястэчку выбухнула паўстаньне супраць свавольства ўладаў, якое здушылі два батальёны пяхоты і сотня казакоў. Неўзабаве аднак лагішынцы дамагліся поўнага апраўданьня, а вінаватыя ў злоўжываньні панесьлі пакараньне. У 1881 годзе ў мястэчку збудавалі мураваныя гандлёвыя рады. На 1886 год існавалі школа, царква (з 1845 году), капліца, сынагога, 10 крамаў. У 1893 годзе адкрылася юдэйская малітоўная школа. У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў паблізу Лагішына знаходзіўся фальварак Сімановічаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лагішын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лагішын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[5]. Таго ж году ў мястэчку выбухнула антыбальшавіцкае паўстаньне. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лагішын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пінскага павету Палескага ваяводзтва. 1 красавіка 1934 году паселішча страціла статус места[6]

У 1939 годзе Лагішын увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам Лагішынскага раёну Пінскай вобласьці (з 25 сьнежня 1962 году ў Пінскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 22 сьнежня 1959 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

10 траўня 1997 году ў Лагішыне ўрачыста каранавалі абраз Маці Божай — Каралевы Палесься[7]. 18 верасьня 1998 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны гербу мястэчка. 25 лістапада 2014 году Лагішынскі пасялковы савет рэарганізавалі ў сельсавет[8].

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1884 год — 2,8 тыс. чал.[9]
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 3351 чал.; 1921 год — 1984 чал.; 1959 год — 3 тыс. чал.[10]; 1996 год — 3120 чал.[11]; 1998 год — 3 тыс. чал.[12]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,6 тыс. чал.; 2008 год — 2,5 тыс. чал.; 2009 год — 2372 чал.[13]; 2016 год — 2022 чал.[14]; 2017 год — 1990 чал.[15]; 2018 год — 1932 чал.[1]

Адукацыя рэдагаваць

У Лагішыне працуюць сярэдняя і музычная школы, 2 дашкольныя ўстановы.

Мэдыцына рэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Культура рэдагаваць

Дзейнічаюць дом культуры і 2 бібліятэкі.

Спорт рэдагаваць

У Лагішыне ёсьць свая бэйсбольная каманда «Лагішынскія ваўкі»[16].

Забудова рэдагаваць

Вуліцы і пляцы рэдагаваць

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Партызанская вуліца Школьная вуліца[17]

Паводле перапісу 1874 году, у Лагішыне існавала Каўняцінская вуліца[18], у тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Касьцельная вуліца[19].

Эканоміка рэдагаваць

Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, мэханічны завод, лясьніцтва і інш.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Інфраструктура рэдагаваць

Дзейнічае Лагішынскі гістарычна-краязнаўчы музэй[20].

Славутасьці рэдагаваць

Галерэя рэдагаваць

Асобы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 222.
  3. ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 177.
  4. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  5. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  6. ^ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 1 stycznia 1934 r. o zniesieniu ustroju miejskiego w mieście Łohiszynie, w powiecie pińskim, województwie poleskiem, Dz.U. Nr 7, poz. 49 (пол.)
  7. ^ Ракіцкі В. Лёс цудадзейных беларускіх абразоў, Радыё Свабода, 1 чэрвеня 2006 г.
  8. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пинского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 25 ноября 2014 г. № 51(недаступная спасылка) (рас.)
  9. ^ Jelski A. Łohiszyn // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 682.
  10. ^ Rąkowski G. Czar Polesia. — Pruszków: Rewasz, 2001.
  11. ^ ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 326.
  12. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 89.
  13. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Логишинские волки
  17. ^ Праект сынагогі на Школьнай вуліцы 1927 году
  18. ^ Place Names in the 1874 List of Jewish Males in Lyakhovichi
  19. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 35.
  20. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць