Лавец у жыце

раман Джэрома Сэлінджэра

«Лавец у жыце» ці «Над прорвай у жыце» (па-ангельску: «The Catcher in the Rye») — раман амэрыканскага пісьменьніка Джэрома Сэлінджэра.

«Лавец у жыце»
па-ангельску: The Catcher in the Rye
Файл:Catcher-in-the-rye-red-cover.jpg, The Catcher in the Rye (1951, first edition cover).jpg
Жанр: проза, раман
Аўтар: Джэром Д. Сэлінджэр
Мова арыгіналу: ангельская
Год напісаньня: 1951
Публікацыя: 4 ліпеня 1969
Выдавецтва: Little, Brown and Company[d]

Раман перакладзены на большасьць сусьветных моваў. У 2005 годзе часопіс «The Times» уключыў раман у сьпіс 100 самых лепшых ангельскамоўных раманаў, напісаных пачынальна з 1923 году. Выдавецтва «Modern Library» уключыла яго ў сьпіс 100 лепшых ангельскамоўных раманаў XX стагодзьдзя.

Сюжэт рэдагаваць

У рамане ад імя шаснаццацігадовага юнака Голдэна Колфілда ў выразна адкрытай форме распавядаецца пра яго абвостранае ўспрыманьне амэрыканскай рэчаіснасьці і непрыманьні агульных канонаў і маралі сучаснага грамадзтва. Пошукі падлетка ў дарослым жыцьці распавядаюць пра тое, што кожны з нас застаецца крыху дзіцём са сваімі чаканьнямі, страхамі і расчараваньнямі, сьмеласьцю і рашучасьцю супраціву ілжываму сьвету дарослых[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Джэром Сэлінджэр "Лавец у жыце" // Звязда : Газэта. — Мн.: 3 верасня 2011 года. — В. 123. — № 7.