Кірыл Сідарэнка

беларускі футбаліст

Кіры́л Сідарэ́нка (нарадзіўся 25 жніўня 1995 году) — беларускі футбаліст, нападнік.

Кірыл Сідарэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 жніўня 1995(1995-08-25)[1] (28 гадоў)
Рост 183 см
Вага 78 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Мурас Юнайтэд[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2014 Амкар Перм 0 (0)
2014 Віцебск 12 (0)
2015 Хімік 29 (11)
2016 Віцебск 12 (0)
2016 Смалявічы 11 (2)
2017—2018 Лякаматыў Гомель 39 (15)
2018 Белшына 13 (5)
2019 Іслач 0 (0)
2019 Белшына 27 (4)
2020—2021 Дняпро Магілёў 41 (59)
2022 Кызылжар 1 (0)
2022 Кайсар 23 (9)
2023 Дынама Берасьце 11 (1)
2023 Славія Мазыр 13 (4)
2024—4 Мурас Юнайтэд[d]

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец лужаснянскай інтэрнат-гімназіі і пастаўскай акадэміі ПМЦ[3], у 2013 годзе перайшоў у пермскі «Амкар», дзе выступаў за дубль. У жніўні 2014 году быў арандаваны «Віцебскам», якому дапамог прасунуцца ў Найвышэйшую лігу.

У пачатку 2015 году, пакінуўшы «Амкар», стаў гульцоў шацілавіцкага «Хіміка». Правёў пасьпяховы сэзон 2015 году, забіўшы 11 галоў у Першай лізе. У сьнежні 2015 году зноў апынуўся ў «Віцебску»[4], які ачоліў былы трэнэр Кірыла ў акадэміі ПМЦ Сяргей Ясінскі. 2 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Менску» (0:1). У жніўні 2016 году быў аддадзены ў арэнду клюбу Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[5]. Па заканчэньні сэзону 2016 году пакінуў «Віцебск»[6].

У студзені 2017 году праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі»[7], але беспасьпяхова. У выніку, распачаў сэзон 2017 году ў складзе гомельскага «Лякаматыва». З 11 галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне. У ліпені 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Лякаматыў» і далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[8]. У лістападзе 2018 году склаў дзьвюхгадовую дамову зь «Іслаччу»[9]. Рыхтаваўся з камандай да сэзона 2019 году, аднак у сакавіку 2019 году вярнуўся ў «Белшыну» на правах арэнды[10]. У складзе бабруйскага клюба чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Першай лізе. У сьнежні 2019 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт зь «Іслаччу»[11].

У студзені 2020 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[12]. У сэзоне 2020 году дапамог магілёўскай камандзе перамагчы ў Другой лізе, а сам быў найлепшым бамбардзірам лігі з рэкорднымі 40 галамі за сэзон. Пачатак 2021 году ў Першай лізе прапусьціў праз траўмы, але з жніўня пачаў зьяўляцца на полі і хутка замацаваўся ў якасьці асноўнага нападніка. Пасьпеў за 17 матчаў адзначыцца 19 галамі і стаць другім бамбардзірам Першай лігі. У студзені 2022 году пакінуў магілёўскі клюб[13] і хутка выправіўся на прагляд у тульскі «Арсэнал». На турэцкім зборы каманды адзначыўся некалькімі галамі, аднак у выніку стаў гульцом казаскага клюбу «Кызылжар»[14]. Згуляўшы за петрапаўлаўскі клюб у адным матчы, у сакавіку 2022 году перайшоў у «Кайсар»[15], якому дапамог прасунуцца ў Прэм’ер-лігу.

У студзені 2023 году стаў гульцом берасьцейскага «Дынама»[16]. У ліпені 2023 году пакінуў клюб[17], пасьля чаго пачаў трэнавацца з мазырскай «Славіяй» і неўзабаве падпісаў кантракт[18]. У сьнежні 2023 году пакінуў «Славію»[19].

Міжнародная рэдагаваць

Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў. 17 лістапада 2015 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Кіпру. У студзені 2016 году абараняў колеры моладзевай зборнай краіны на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу, згуляўшы два матчы. Пасьля гэтага ў склад зборнай больш не выклікаўся.

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Віцебск 2016 Найвышэйшая ліга 12 0
Смалявічы-СТІ Першая ліга 11 2
Лякаматыў Гомель 2017 Першая ліга 25 11
2018 Першая ліга 14 4
Белшына 13 5

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в https://dynamo-brest.by/player/kirill-sidorenko
  2. ^ а б https://teams.by/kirill-sidorenko/player-9245/
  3. ^ Живет такой парень. От Перми до Светлогорска (рас.) Архіўная копія ад 2015-09-30 г.
  4. ^ Бабичев и Сидоренко подписали контракты с «Витебском» (рас.)
  5. ^ Кирилл Сидоренко покинул "Витебск" и заключил контракт со "Смолевичами-СТИ" (рас.)
  6. ^ Николай Вайтюховский: "В ближайшее время подпишем контракты с тремя известными игроками по белорусским меркам" (рас.)
  7. ^ Сидоренко, Сямук, Щербаченя и Костров на просмотре в «Славии» (рас.)
  8. ^ Сидоренко стал игроком "Белшина" (рас.) Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны»
  9. ^ "Ислочь" подписала нападающего (рас.)
  10. ^ "Ислочь" отдала нападающего Сидоренко, перешедшего из "Белшины", в аренду в ...Бобруйск (рас.)
  11. ^ Футбол. Лайонел Адамс, Кирилл Сидоренко, Михаил Афанасьев и Дмитрий Рекиш покинули "Ислочь" (рас.) Архіўная копія ад 2019-12-13 г.
  12. ^ Шепелев и Сидоренко пополнили ряды "Днепра-Могилев" (рас.)
  13. ^ Сидоренко покинул "Днепр" (рас.)
  14. ^ Кирилл Сидоренко подписал контракт с "Кызыл-Жаром" (рас.)
  15. ^ Кирилл Сидоренко сменил клуб в Казахстане (рас.)
  16. ^ Сидоренко, Концедайлов и Зинович заключили соглашения с брестским "Динамо" (рас.)
  17. ^ Брестское "Динамо" расторгло контракт с Кириллом Сидоренко (рас.)
  18. ^ Кирилл Сидоренко заключил контракт со "Славией" (рас.)
  19. ^ Сидоренко покинул "Славию" (рас.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць