Кіры́л Леапольдавіч Клімо́віч (нарадзіўся 5 лістапада 1952, Амангельды ў Казахстане) — беларускі й расейскі каталіцкі дзеяч, біскуп каталіцкай дыяцэзіі сьв. Язэпа з катэдрай у Іркуцку.

Кірыл Клімовіч
Тытулярны біскуп Арбы й дапаможны біскуп менска-Магілёўскай дыяцэзіі
1999 — 2003
Ардынарны біскуп дыяцэзіі сьвятога язэпа ў Іркуцку
2003 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 лістапада 1952(1952-11-05) (71 год)
Амангельды, Казахстан
Адукацыя: Вышэйшая духоўная сэмінарыя «Hosianum» у Ольштыне
Узнагароды:
Commander of the Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland

Біяграфія рэдагаваць

У 1956-1965 жыў у БССР, а затым пераехаў разам зь сям’ёй у Польшчу. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы ў 1974 паступіў у вышэйшую духоўную сэмінарыю «Hosianum» у Ольштыне, якую скончыў у 1980.

Высьвечаны на сьвятара 8 чэрвеня 1980 Прымасам Польшчы кардыналам Юзафам Глемпам. Служыў вікарыем у гарадах Відміны, Пасьленк і Дзяўбкі пад Ольштынам, прымаў удзел у будаўніцтве новай духоўнай сэмінарыі ў Ольштыне. З 1990 зьдзяйсьняў сьвятарскую паслугу ў Беларусі, служыў плябанам і дэканам у горадзе Глыбокае.

13 кастрычніка 1999 Папа Ян Павал ІІ прызначыў яго тытулярным біскупам Арбы і дапаможным біскупам Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі. 4 сьнежня таго ж году Кірыл Клімовіч быў рукаўскладзены ў біскупа ў менскім катэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панна МарыяПанны Марыі кардыналам Казімерам Сьвёнткам. У 1999 — 2003 — генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі і плябан катэдральнага сабору ў Менску.

У 17 красавіка 2003 загадам Яна Паўла ІІ біскуп Клімовіч быў вызвалены ад абавязкаў дапаможнага біскупа Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі і пераведзены з тытулярнай катэдры Арбы на катэдру дыяцэзіі сьв. Язэпа ў Іркуцку. 15 чэрвеня 2003 у іркуцкім катэдральным саборы Беззаганнага Сэрца Панны Марыі Бязгрэшнага Сэрца Божией Маці адбылося кананічны і літургічны ўступ у пасаду кіравальнага біскупа. З 18 студзеня 2005 віцэ-старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі. Кіраўнік Катэхітычнай камісіі і Камісіі па міжхрысьціянскім і міжрэлігійным дыялёгу і дыялёгу зь нявернікамі.

Вольна валодае беларускай, расейскай, польскай і італійскай мовамі.

Папярэднік
Ян Павал Ленга
тытулярны біскуп Арбы
1999-2003
Наступнік
Закарыяс Сэніта Хімэнэс
Папярэднік
біскуп Ежы Мазур
Ардынарый дыяцэзіі Сьвятога Язэпа ў Іркуцку
з 2003
Наступнік
няма

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць