Кіна

валюта Папуа — Новай Гвінэі

Кіна (код ISO 4217: PGK) — афіцыйная валюта Папуа-Новай Гвінэі. Яна дзеліцца на 100 тоэ. Кіна была ўведзена ў абарачэньне 19 красавіка 1975 году, каб замяніць аўстралійскі даляр. Назва пайшла ад валюты, якая традыцыйна выкарыстоўвалася ў Папуа.

Кіна
Краіна Папуа-Новая Гвінэя
Падзел тоэ
Код ISO-4217 PGK
Сымбаль K
Цэнтральны банк Банка Папуа — Новай Гвінэі[d]
Увядзеньне ва ўжытак 19 красавіка 1975
Абменны курс:
(7 студзеня 2008 году (Даляр ЗША))
2,741
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Манэты рэдагаваць

У 1975 годзе былі ўведзены манэты вартасьцю 1, 2, 5, 10 і 20 тоэ й 1 кіна. Манэты 1 і 2 тоэ былі выкананы з бронзы, астатнія зь нікелевых сплаваў. Манэта 1 кіна мае дзірку ў цэнтры манэты, яна зьявілася з 2006 году. Манэта 1 і 2 тоэ не выкарыстоўваюцца з красавіка 2007 году.

У 1980 годзе былі выпушчаны юбілейныя манэты 50 кіна.

Банкноты рэдагаваць

19 красавіка 1975 году былі ўведзены ў абарачэньне банкноты вартасьцю 2, 5 і 10 кіна. Яны абарачаліся паралельна з аўстралійскім далярам да 1 студзеня 1976 году, калі даляр быў забаронены ў якасьці плацёжнага сродку. Банкнота ў 20 кіна была ўведзена ў 1977 годзе, 50 кіна ў 1990 годзе, 100 кіна ў 2005 годзе. Усе банкноты па колеру і дызайну падобныя на аўстралійскім грошы. Пачынаючы з 1991 году ўсе папуа-гвінэйскія банкноты друкуюцца на паперы з дадаткам палімэрных матэрыялаў.