Кіеўская тэлевежа — мэталічная прасторавая рашэтчатая пабудова вышынёй 385 мэтраў, знаходзіцца ў Кіеве, Украіна. Гэта самае высокае з рашэтчатых збудаваньне ў сьвеце.

Будаўніцтва тэлевежы працягвалася з 1968 па 1973 гады. Маса мэталаканструкцый вежы — 2700 т. Вежа цалкам складаецца са стальных трубаў рознага дыямэтра. Ніжняя частка вежы (база) складаецца з чатырох нахільнай рашэтчатых апораў, якія падтрымліваюць прызматычную рашэтчатую частку. У цэнтральнай частцы вежы разьмешчана вэртыкальная труба дыямэтрам 4 мэтры. Кіеўская тэлевежасховішча мультымэдыйных матэрыялаў