Курчы (Kurčy; польск. Kurczowie) — шляхецкі род гербаў «Радван» і «Курч», прадстаўнікі якога займалі дзяржаўныя і вайсковыя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім.[1]

Курчы
Герб «Радван»
Краіна паходжаньня Каралеўства Польскае, Вялікае Княства Літоўскае

Валодалі маёнткамі на тэрыторыі сучаснай Беларусі (Сянно, Валеўка, Уснач, Бераставіца, Вусьце)

Паходжаньне рэдагаваць

Першы вядомы прадстаўнік роду — каралеўскі шляхціц Даніла Сямёнавіч Курч (XVI ст.)

Найбольш вядомыя прадстаўнікі рэдагаваць

  • Марцін Курч (? — 1602) — ваявода дорпацкі, меў шлюб з Соф’яй Сапегай, сястрой канцлера Льва Сапегі
  • Яўстах Курч (? — 1647) — кашталян віцебскі
  • Стэфан Курч (? — 1702) — ваявода берасьцейскі, маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, меў шлюб зь Янай Петранэлай Сапегай, дачкой віленскага кашталяна Мікалая Сапегі
  • Станіслаў Курч (? — 1702) — кашталян берасьцейскі
  • Стэфан Курч (1850—1906) — генэрал-маёр, вайсковы цэнзар Віленскай вайсковай акругі, камандуючы 50-й пяхотнай брыгадай

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Валерый Пазднякоў, Курчы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: БелЭн, 2006. −792 с.: іл. С. 171. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)