Курганныя могілкі Гіт Ўуд

Каардынаты: 52°49′41″ пн. ш. 1°29′24″ у. д. / 52.828° пн. ш. 1.490° у. д. / 52.828; 1.490

Курганныя могілкі Гіт Ўуд (па-ангельску: Heath Wood barrow cemetery) — месца пахаваньня вікінгаў каля Інглбі, Дэрбішыр.

Паўднёва-ўсходні ўваход у Гіт Ўуд

Апісаньне рэдагаваць

На тэрыторыі Гіт Ўуду знаходзяцца 59 пахавальных курганаў племя вікінгаў. Такое месца крэмацыі паганскіх скандынаваў зьяўляецца ўнікальным для Брытанскіх астравоў[1]. Мяркуецца, што на гэтым месцы разьмяшчаліся вайсковыя могілкі Вялікай арміі вікінгаў, якія прыбылі на тэрыторыю Ангельшчыны паміж 873878 гг. Раньнія раскопкі паказалі, што некаторыя ўзгоркі былі пустымі кенатафамі, своеасаблівымі надгробнымі помнікам, якія ня ўтрымліваюць парэшткаў нябошчыка.

Дзякуючы раскопкам 2004 году былі знойдзеныя некаторыя з артэфактаў, якія зараз выстаўленыя ў Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі. Мяркуецца, што гэтыя парэшткі датуюцца тым жа пэрыядам, што і могілкі, знойдзеныя каля Рэптану. Тым ня менш, месцы спачыну ваяроў каля Рэптану ня носяць крэмацыйнага характару[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Julian Richards Excations at the Viking barrow cemetery at Heath Wood, Ingleby, Derbyshire // Antiquaries J.. — 2004. — В. 84. — С. 23-116.