Кулямёт

аўтаматычная пальная зброя

Кулямёт — пальная зброя, для якой уласьцівыя высокая шчыльнасьць агню, вялікі аб’ём падрыхтаваных боепрыпасаў і магчымасьць весьці доўгі аўтаматычны агонь. Ствалы кулямётаў, як правіла, маюць сродкі астуджваньня (паветраныя або вадзяныя радыятары). Кулямёты могуць быць як ручнымі, гэтак і ўсталёўвацца на спэцтэхніку ці трыногі. Таксама кулямёты могуць быць шматствольныя (звычайна такія кулямёты страляюць хутчэй за кошт электрычнага прываду, але менш трапна).

Салдат цаляе з кулямёта M60
Стральба з шасьціствольнага кулямёта M134
Авіяцыйны кулямёт M230 усталяваны ў ніжняй частцы вайсковага верталёту

Па калібру кулямёты падзяляюцца на кулямёты малага (да 6,5 мм), сярэдняга (ад 6,5 да 9 мм) і вялікага (ад 9 да 14,5 мм) калібру. Кулямёты, як правіла, ставяцца да катэгорыі пісталетаў-аўтаматаў ці аўтагарматаў. Пісталеты-кулямёты зьяўляюцца ручной невялікай партатыўнай аўтаматычнай зброяй для асабістай аховы або стральбы ў блізкім баі. Розьніца паміж кулямётамі і аўтагарматамі заснавана на калібры, то бок аўтагарматы выкарыстоўваюць калібар памерам большым за 16 мм[1].

Кулямёт быў вынайдзены ў 1883 годзе амэрыканцам Гайрамам Стывэнзам Максімам. Упершыню ён быў выкарыстаны брытанскімі войскамі падчас падаўленьня магдыйскага паўстаньня ў Судане.

Гісторыя рэдагаваць

Першыя ўдалыя канструкцыі кулямётаў былі распрацаваныя ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя. Ключавая характарыстыка сучасных кулямётаў, іхная адносна высокая хуткасьць стральбы і, што яшчэ ёсьць больш важным гэта мэханічная загрузка. Першыя такія мадэлі зьявіліся ў 1862 годзе, як то гармата Гатлінга, якая была прынятая ў якасьці ўзбраеньне вайскова-марскімі сіламі войска ЗША. Гэтая зброя, аднак, па-ранейшаму працавала ўручную, пакуль ідэі Гайрама Максіма аб выкарыстаньні энэргіі аддачы дзеля перазагрузкі кулі не прывялі да зьяўленьня кулямёту Максіма. Доктар Гатлінг таксама экспэрымэнтаваў з электрычнімі машынамі і рухавікамі дзеля стварэньня іншых мадэляў кулямётаў, якія бы выкарыстоўвалі аўтаматычную перазагрузку.

Першая хуткастрэльная зброя рэдагаваць

Першымі вядомымі экзэмплярамі, якія папярэднічалі шматстрэльнай зброе, былі сярэднявечныя рыбадэкіны, зьнеше падобныя на арганы. Першыя збройныя прылады, якія былі здольныя рабіць некалькі стрэлаў з аднаго стволу, але бяз поўнай ручной перазагрузкі, то бок рэвальвэры, былі выраблены ў Эўропе ў канцы 1500-х гадоў. Ружжо такога тыпу, з кнотавым замком, было выраблена ў Нюрнбэргу каля 1580 году. Другім прыкладам ёсьць аркебуза, вырабленая Гансам Штоплерам зь Нюрнбэргу ў 1597 годзе[2]. Сапраўдную шматстрэльную зброю было цяжка вырабляць праз брак уніфікацыі ў распрацоўцы патронаў. Тым ня менш, такія стрэльбы былі зробленыя ў невялікіх колькасьцях у XVII стагодзьдзі.

Магчыма, самыя раньнія прыклады папярэднікаў сучаснага кулямёту можна знайсьці ва Ўсходняе Азіі. Паводле словаў Ву-Пэй-Чы, буклет, у якім разглядалася кітайскае вайсковае абсталяваньне, выраблены ў першай чвэрці XVII стагодзьдзя, распавядаў, што кітайскае войска мела ў сваім арсэнале падобную гармату[3].

Яшчэ адзін раньні прыклад хуткастэльнай пальнай зброі быў створаны лёнданскім адвакатам Джэймзам Паклам, які 15 траўня 1718 году запатэнтаваў гэтак званае ружжо Пакла. Гэтая канструкцыя выкарыстоўвала калібар 32 мм і працавала ў ручным рэжыме, сыліцыевы замок разам з рэвальвэрным цыліндрам быў здольны вырабляць 6—11 стрэлаў перад перазагрузкай, то бок замяшчэньнем новым цыліндрам. Гэтая гармата выкарыстоўвалася на карабелях[4]. Гэта было адным з самых раньніх відаў зброі, якое можна аднесьці да клясы кулямётаў, аднак яе чакаў камэрцыйны правал, таму значная колькасьць гэтае прылады вырабленая не была.

У 1777 годзе філадэлфійскі збройнік Джозэф Бэлтан прапанаваў Кантынэнтальнаму кангрэсу новую ўдасканаленую гармату, якая была здольная праводзіць да дваццаці стрэлаў за пяць сэкундаў. У адрозьненьне ад старых мэханізмаў падобнае зброі, якія выкарыстоўвалі складаныя мэханізмы узьдзеяньня падважніку, ён выкарыстаў больш простыя сыстэмы складзеных зарадаў. Кангрэс замовіў перапрацоўку 100 сыліцыевых мушкетаў, выкарыстоўваючы такую тэхналёгію, аднак замова была адмененая, калі кошты Бэлтана апынуліся занадта высокімі для ўраду[5].

Клясыфікацыя рэдагаваць

Паводле спосабу выкарыстаньня:

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Marchant-Smith, C.J., & Haslam, P.R. (1982). «Small Arms & Cannons, Brassey's Battlefield Weapons Systems & Technology». Volume V. Brassey's Publishers. London. — С. 169.
  2. ^ Roger Pauly (2004). «Firearms: The Life Story of a Technology». Greenwood Publishing Group. — ISBN 978-0-313-32796-4.
  3. ^ Song, Yingxing; Sun, E-tu Zen; Sun, Shiou-Chuan (1997). «Chinese Technology in the Seventeenth Century». Courier Corporation. — С. 271. — ISBN 978-0-486-29593-0.
  4. ^ Francis Bannerman Sons (1954). «Bannerman Military Goods Catalogue #28» — С. 103.
  5. ^ Harold L. Peterson (2000). «Arms and Armor in Colonial America, 1526–1783». Courier Dover Publications. — С. 217—218. — ISBN 978-0-486-41244-3.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Кулямётсховішча мультымэдыйных матэрыялаў