Кукулькан — адзін зь вярхоўных багоў у міталёгіі мая. Лічыўся богам ветру й дажджоў, заснавальнікам пануючай дынастыі й буйных гарадоў. Мая прадстаўлялі Кукулькана ў выглядзе птушынага зьмея з чалавечай галавой. Зьяўляўся аналягам ацтэцкага бога Кетцалькаатля.

Піраміда Кукулькана

Сярод руінаў старажытнага гораду мая Чычэн-Іца на паўвостраве Юкатан у Мэксыцы захавалася храмавае збудаваньне — піраміда Кукулькана.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць