Кубак Гішпаніі па футболе

Кубак Гішпаніі па футболе (па-гішпанску: Copa del Rey) — штогадовы кубак Гішпаніі, які праходзіць ў фармаце алімпійскай сыстэмы. У спаборніцтве бяруць удзел 126 камандаў, уключаючы ўсе клюбы Ля Лігі. Ён лічыцца другім па значнасьці нацыянальным тытулам ў гішпанскім футболе пасьля чэмпіянату. Арганізатарам спаборніцтва зьяўляецца Каралеўская гішпанская футбольная фэдэрацыя.

Кубак Гішпаніі па футболе
Заснаваны 1902
Колькасьць камандаў 126
Дзейны чэмпіён Атлетык — 24-ы тытул (2023—2024)
Найбольш пасьпяховы клюб Барсэлёна — 31 тытул
Сэзон 2023—2024 гадоў

З моманту свайго заснаваньня кубак некалькі разоў зьмяняў назву; сучасная назва Каралеўскі кубак (гішп. Copa del Rey) выкарыстоўваецца з 1977 году. Усяго 14 клюбаў валодалі калі-небудзь кубкам; найбольш тытулаваным клюбам ёсьць «Барсэлёна» з 31-м тытулам, затым ідзе «Атлетык Більбао» (24 тытулы) і мадрыдзкі «Рэал» з 20-ю перамогамі. Пераможца турніру ўдзельнічае ў Лізе Эўропы й матчах за Супэркубак Гішпаніі перад пачаткам наступнага сэзону.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць