Крыштап Нарушэвіч (каля 1570 — 1630) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы вялікі літоўскі (1613—1624), падскарбі дворны (1615—1618) і вялікі літоўскі (з 1618), адначасна пісар вялікі літоўскі.

Крыштап Нарушэвіч

Герб «Вадвіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1570
Памёр 1630
Род Нарушэвічы
Бацькі Мікалай Ян Нарушэвіч
Барбара з Кунцэвічаў
Жонка Альжбета з Шымковічаў
Дзеці Станіслаў, Ян, Казімер, Аляксандар Крыштап

Валодаў Гайнусішкамі (Троцкі павет), Мажэйкавам і Лебадой (Лідзкі павет). Трымаў Ушпальскае і Навадворскае староствы[1].

Біяграфія рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу «Вадвіч», сын Мікалая Яна, падскарбія вялікага літоўскага, і Барбары з Кунцэвічаў[2]. Меў братоў Мікалая і Яна.

Навучаўся за мяжою, падарожнічаў па Нямеччыне і Італіі. У 1611 годзе перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.

Ажаніўся з Альжбетай Шымковіч. У шлюбе меў сыноў Станіслава, Яна, Казімера, Аляксандра Крыштапа.

Герб на манэтах рэдагаваць

У часе працы падскарбіем вялікім літоўскім выбіваў свой герб на манэтах ВКЛ:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Пазднякоў В. Нарушэвічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 349.
  2. ^ Minakowski M. J. Ci wielcy Polacy to nasza rodzina. Wyd. 3. — Kraków: Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, 2008.

Літаратура рэдагаваць