Кругаварот рэчываў у біясфэры

Кругаварот — цыклічны, шматразова паўтаральны працэс сумеснага ўзаемазьвязанага ператварэньня й перасоўваньня рэчываў.

Кругавароты рэдагаваць

  • Геалягічны — працэс міграцыі рэчываў пад уплывам абіятычных чыньнікаў: выветрываньне, эрозія, рух вод. Жывыя арганізмы не бяруць удзелу ў гэтым працэсе.
  • Біялягічны (біятычны) - бесперапынны цыклічны перанос і пераразьмеркаваньне рэчываў у межах экалягічных сыстэм рознага ўзроўню - ад асобных экасыстэт да біясфэры ў цэлым[1]. У ім бяруць удзел усе жывыя арганізмы. Яго аснова — энэргія сонца, якая паглынаецца фататрофнымі арганізмамі й пераўтвараецца ў энэргію сувязі першаснага арганічнага рэчыва, якое ўжываюць жывёліны.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Асновы экалогіі і рацыянальнага прыродакарыстання / Л. М. Ражкоў, Т. А. Жарская, У. М. Марцуль, А. І. Роўкач. — Мн. : Ураджай, 1999. — 326, [1] с. — (Вучэбныя дапаможнікі для сярэдніх спецыльяных навучальных устаноў). 2000 экз. ISBN 985-04-0360-8