Кроў

біялягічная вадкасьць жывых арганізмаў

Кроў — вадкая тканка, сэрцава-судзіннай сыстэмы хрыбетных жывёлаў, у тым ліку чалавека. Складаецца з плазмы, эрытрацытаў, лейкацытаў і трамбацытаў. Цыркулюе па замкнутай сыстэме судзінаў пад узьдзеяньнем сілы рытмічна скарачальнага сэрца і непасрэдна зь іншымі тканкамі цела не перадаецца. Ва ўсіх хрыбетных кроў мае чырвоны колер (ад ярка- да цёмна-чырвонага), якім яна абавязаная гемаглябіну, які ўтрымліваецца ў спэцыялізаваных вузах, эрытрацытах. У некаторых малюскаў і суставаногіх кроў блакітнага колеру дзякуючы гемацыяніну.

Склад крыві рэдагаваць

Кроў складаецца з двух асноўных кампанэнтаўплазмы і ўзважаных у ёй формавых складнікаў. У дарослага чалавека формавыя складнікі крыві складаюць каля 40—48 %, а плазма — 52—60 %. Гэткая суадносіна мае назву — гематакрытная лічба (ад стар.-грэц. αἷμα — кроў, стар.-грэц. κριτός — паказальнік). Кроў таксама падразьдзяляецца кроў, якая знаходзіцца ў рэчышчы судзінаў — так званая пэрыфэрычная кроў, і кроў, якая знаходзіцца ў крывятворных органах і сэрцы.

Плазма крыві ўтрымлівае воду і расчыненыя ў ёй рэчывы — бялкі і іншыя раганічныя і мінэральныя злучэньні. Асноўнымі бялкамі плазмы зьяўляюцца альбуміны, глябуліны і фібрынаген. Больш за 90 % плазмы — вада. Хлёрысты натр, вуглякіслы натр і некаторыя іншыя неарганічныя солі складаюць каля 1 %. Астатняя колькасьць прыпадае на долю бялкоў (прыкладна 7 %), вінаграднага цукру (прыкладна 0,1 %) і вельмі малой колькасьці многіх іншых рэчываў. Утрымліваюцца ў плазьме і газы, у прыватнасьці кісларод і вуглякіслы газ. У плазьме крыві расчыненыя таксама пажыўныя рэчывы (у прыватнасьці, глюкоза і ліпіды), гармоны, вітаміны, фэрмэнты і прамежкавыя і канчатныя прадукты абмену рэчваў, а таксама неарганічныя іёны.

Формавыя складнікі крыві прадстаўленыя эрытрацытамі, трамбацытамі і лейкацытамі:

 
Выява праз аптычны мікраскоп (40×) пэрыфэрыйнага размазу крыві, акружанага чырвонымі крывянымі цельцамі. Адзін трамбацыт можна ўбачыць у верхняй левай частцы выявы (фіялетавы), які зьўляецца значна меншым за эрытрацыты (ружовыя плямы), і два вялікіх трамбацыта (фіялетавыя плямы)
  • Чырвоныя крывяныя цельцы (эрытрацыты) — самыя шматлікія з формавых складнікаў. Сталыя эрытрацыты ня ўтрымліваюць ядра і маюць форму дваякаўгнутых дыскаў. Цыркулюе 120 дзён і разбураюцца ў печані ці селязёнцы. У эрытрацытах месьціцца белок гемаглябін, які ўтрымлівае жалеза і забясьпечвае галоўную функцыю эрытрацытаў — транспартаваньня газаў, у першую чаргу — кіслароду. Менавіта гемаглябін надае крыві чырвоную афарбоўку. У лёгкіх гемаглябін зьвязае кісларод, пераўтвараючыся ў оксігемаглябін, ён мае сьветла-чырвоны колер. У тканках ксіларод вызваляецца з сувязі, ізноў утвараецца гемаглябін, і кроў цямнее. Акрамя кіслароду, гемаглябін у форме карбагемаглябіну пераносіць з тканкаў у лёгкія і невялікую колькасьць вуглякіслага газу.
  • Крывяныя пласьцінкі (трамбацыты) уяўляюць сабой абмежаваныя вузавай мэмбранай фрагмэнты цытаплязмы гіганцкіх вузаў шпіка мэгакарыяцытаў. Сумесна зь бялкамі плязмы крыві (напрыклад, фібрынагенам) яны забясьпечваюць згусаньне крыві, якая выцякае з пашкоджанай судзіны, прыводзячы да прыпыненьня крывацёку і тым самым ахоўваючы арганізм ад небясьпечнай для жыцьця страты крыві.
  • Белыя вузы крыві (лейкацыты) зьяўляюцца часткай імуннай сыстэмы арганізму. Усе яны здольныя да выхаду па-за межы крывянога рэчышча ў тканцы. Галоўная функцыя лейкацытаў — ахова. Яны ўдзельнічаюць у імунных рэакцыях, выдзяляючы пры гэтым Т-вузы, якія распазнаюць вірусы і ўсемагчымыя шкодныя рэчывы, B-вузы, якія выпрацоўваюць проціцелы, макрафагі, якія зьнішчаюць гэтыя рэчывы. У норме лейкацытаў у крыві нашмат меней за іншыя формавыя складнікі крыві.

Кроў адносіцца да хутка аднаўляльным тканкам. Фізыялягічная рэгенэрацыя формавых складнікаў крыві ажцьцяўляецца за кошт разбурэньня старых вузаў і ўтварэньня новых органамі крывяўтварэньня. Галоўным зь іх у чалавека і іншых сысуноў зьяўляецца шпік. У чалавека чырвоны, ці крывятворны, шпік разьмешчаны ў асноўным у клубах і ў доўгіх трубкавых костках.

Кроў чалавека рэдагаваць

 
Цыркуляцыя крыві:
Чырвоная = насычаная кіслародам
Блакітная = пазбаўленая кіслароду

Сярэдняя колькасьць крыві ў целе дарослага чалавека 6—8 % ад агульнай масы, ці 65—80 мл крыві на 1 кг масы цела, а ў целе дзіцяці — 8—9 %. То бок сярэдні аб’ём крыві ў дарослага чалавека складае 5000—6000мл. Парушэньне агульнага аб’ёма крыві ў бок памяншэньня называецца гіпавалеміяй, павялічэньне аб’ёму крыві ў параўнаньні з нормай — гіпэрвалемія.

Функцыі рэдагаваць

Кроў, якая бесьперарыўна цыркулюе ў замкнутай сыстэме крывяносных судзінаў, выконвае ў арганізму розныя функцыі:

  • транспартную (пажыўную) — дастаўляе пажыўныя рэчывы і кісларод да вузаў і тканкаў;
  • выдзяляльную — выносіць з тканкаў непатрэбныя прадукты абмену рэчываў;
  • тэрмарэгуляторную — рэгулюе тэмпэратуру цела, пераносячы цеплыню;
  • гумаральную — зьвязвае паміж сабой розныя органы і сыстэмы, пераносячы сыгнальныя рэчывы, якія ў іх утвараюцца;
  • ахоўную — крывяныя вузы актыўна ўдзельнічаюць у барацьбе з чужароднымі мікраарганізмамі

Група крыві рэдагаваць

Паводле агульнасьці некаторых процігенных уласьцівасьцяў эрытрацытаў усе людзі падразьдзяляюцца на некалькіх групаў, якія называюцца групамі крыві. Прыналежнасьць да пэўнай групы крыві зьяўляецца прыроджанай і не зьмяняецца на працяну жыцьця. Найбольшае значэньне мае падзел крыві на чатыры групы паводле сыстэмы «AB0» і на дзьве групы — паводле сыстэмы «рэзус». Захаваньне сумяшчальнасьці крыві менавіта па гэтых групах мае асаблівае значэньне для бясьпечанага пераліваньня крыві. Аднак існуюць і іншыя, менш значныя, грпы крыві. Можна вызначыць верагоднасьць зьяўленьня ў дзіцяці той ці іншай групы крыві, ведаючы групы крыві яго бацькоў.

Кроў жывёлаў рэдагаваць

Выкарыстаньне крыві жывёлаў рэдагаваць

Кроў жывёлаў выкарыстоўваецца ў выглядзе ежы ў кухні многіх народаў. З крыві хатніх жывёлаў, якая атрымліваецца пры забоі на мясакамбінатах, вырабляецца альбумін, які выкарыстоўваецца ў кормавых сыстэмах пры разьвядзеньні драпежных жывёлаў.

Некаторыя лекавыя прэпараты (імунаглябуліны, сываратка) вырабляюцца з крыві жывёлаў (часьцей за ўсё коней). У 1990-х пачаліся дасьледваньні ўплыву на чалавека прэпаратаў крыві алтайскага марала, былі распрацаваныя пантагематаген і іншыя прадукты.

У юдаізьме і ісламе кроў зьяўляецца забароненай да спажываньня ў любым выглядзе.

Глядзіце таксама рэдагаваць