Кропка з коскай

знак прыпынку

Кро́пка з ко́скай, састарэлая назва — кро́пка з закавы́каю (;) — разьдзяляльны няпарны знак прыпынку.

Кропка з коскай
;
Выява
   .... : ; · ÷ ×  
Іншыя назвы кропка з закавыкаю
пункт з коскай
пункт з закавыкаю
Зьвесткі
Тып друкарскі знак;
Кадаваньне
Назва ў Юнікодзе semicolon
Юнікод U+003B
HTML &#59, &#x3b
UTF-16 0x3B
URL-код %3B
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Правілы выкарыстаньня рэдагаваць

У беларускай мове кропка з коскай ставіцца паміж адносна незалежнымі састаўнымі часткамі сказа, якія аб'ядноўваюцца ў адзін складаны сказ бяз злучнікаў, а самі часткі разгорнутыя і (альбо) маюць свае знакі прыпынку:

«Чарнеецца сажаю вечар. Дождж б'ецца аб хвалі ракі; гуляе, гудзе над ёй вецер, заводзіць, што ў полі ваўкі»

М. Багдановіч

Кропка з коскай можа ставіцца на стыку частак бяззлучнікавага сказа з адносна незалежнымі часткамі, калі паміж імі знаходзіцца пабочнае слова. У гэтым выпадку кропка з коскай паказвае, да якой з частак адносіцца пабочнае слова:

«Але якое гэта запрашэньне — адзін сказ у канцы, як бы між іншым, для ветлівасьці; можа, спадзявалася, што ён не адважыцца прыехаць»

І. Шамякін

Кропка з коскай ставіцца паміж часткамі складанага сказа, якія зьвязваюцца паміж сабой: далучальнымі злучнікамі але, толькі, аднак, усё ж, тым ня менш і інш., асабліва калі гэтыя часткі разгорнутыя і (альбо) маюць свае знакі прыпынку:

«Марозік крэпіць, лёд таўшчэе, і рэчка вольная нямее, да дна вадзіца вымярзае й ходу, бедная, ня мае, і цесна там ёй, і няміла яе халодная магіла; але дарма: жывую сілу не запраторыш ты ў магілу, мароз бязжаласны й люты!»

— Я. Колас

Далучальнымі злучнікамі й і (у значэнні «і») толькі ў тым выпадку, калі яны аб'ядноўваюць дзьве састаўныя часткі, якія бяз гэтых злучнікаў былі б самастойнымі сказамі, разьдзеленымі кропкай:

«На ёй [ялінцы] валоскія арэхі, а з пазалочанай паперкі глядзяць панадныя цукеркі; і больш на ёй няма нічога, ды хіба ж дзецям трэба многа?»

— Я. Колас

Перад злучнікам а кропка з коскай ставіцца толькі ў тым выпадку, калі састаўныя часткі, якія зьвязваюцца гэтым злучнікам, разгорнутыя й маюць свае знакі прыпынку:

«Ён невысок, ня надта ёмак, ды карчавіты й няўломак, а волас мае цёмна-русы, і зухаўскія яго вусы ў меру доўгі, густаваты, угору чуць канцы падняты; а вочы шэры, невялічкі, глядзяць прыветна, як сунічкі, але раптоўна й адразу не расчытаеш іх выразу…»

— Я. Колас

Кропка з коскай ставіцца паміж разьвітымі аднароднымі членамі, калі пры адным зь іх ёсьць коскі:

«Хлопец зьлёгку задрыжаў і ўзяў скрыпку паслухмяна; струны звонкія наладзіў, раз-другі смычком правёў і аддаўся ўвесь абладзе, чарам струнных галасоў»

— Я. Колас

Кропка з коскай ставіцца паміж разгорнутымі даданымі часткамі складаназалежнага сказа, падпарадкаванымі адной і той жа галоўнай, калі паміж даданымі няма злучальнага злучніка, асабліва калі ў сярэдзіне такіх даданых ёсьць свае даданыя часткі:

«Калі з-пад завялых шыпулек паказаліся й смачна запахлі спачатку маленькія шэра-сінія струменьчыкі дыму, а потым, вельмі хутка разросшыся, вялікімі клубамі паплылі над бульбоўнікам; калі, нарэшце, праз гольле прабіліся жвавыя й белаватыя на ранку языкі полымя, на ўчастку неяк адразу ўсё зьмянілася»

— А. Кулакоўскі

Кропка з коскай ставіцца паміж групамі адносна незалежных састаўных частак бяззлучнікавага сказа, а таксама паміж групамі даданых частак, якія адносяцца да адной галоўнай:

«Цёмны бор, кусты, балоты, кучы лоз і дубняку, рэчкі, купіны, чароты, мора траваў і хмызьняку; мосьцік, зложаны зь бярвеньняў, брод і грэбля кожны крок, на дарозе рад карэньняў, крыж, пахілены набок; пералескі, лес, паляна, старасьвецкі дуб з жарлом, хвоя-веліч на кургане з чорным буславым гняздом; гразь, пяскі, лужок зялёны, шум крынічкі з-пад карча, шэлест лісьцяў несканчоны, крык у небе крумкача; вербы, груша-сіраціна, нізкарослы цёмны гай…»

— Я. Колас

Кропка з коскай ставіцца ў канцы рубрык пералічэньня, калі яны не зьяўляюцца самастойнымі сказамі, але дастаткова разгорнутыя і (альбо) маюць свае знакі прыпынку:

Паводле папярэдніх даных, рух усіх трох спадарожнікаў адбываецца па блізкіх арбітах з пачатковымі парамэтрамі:
пэрыяд абарачэньня 95,2 мінуты;
максымальная адлегласьць ад паверхні Зямлі (у апаґеі) 876 кілямэтраў;
мінімальная (у пэрыґеі) 210 кілямэтраў;
вугал нахілу арбіт да плоскасьці роўніка 56 градусаў 10 хвілін.

У матэматыцы рэдагаваць

У дыфэрэнцыяльнай геамэтрыі кропка з коскай, пастаўленая перад індэксам, пазначае каварыянтную вытворную функцыі па каардынаце, пазначанай дадзеным індэксам. Напрыклад:

 

Цікавыя факты рэдагаваць

Глядзіце таксама рэдагаваць