Кромўэл

брытанскі фільм 1970 року

«Кромўэл» — ангельская гісторыка-біяграфічная кінадрама 1970 году аб удзеле Олівэра Кромўэла ў грамадзянскай вайне ў Ангельшчыне 1642—1651 гадоў. 15 красавіка 1971 г. Амэрыканская акадэмія кінэматаграфічных мастацтваў і навук(en) (Бэвэрлі Гілз, акруга Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША) узнагародзіла Віторыё Ніно Новарэзэ(en) залатой статуэткай «Оскар» за найлепшы дызайн касьцюмаў у фільме 1970 году. 3 жніўня Рычард Гарыз атрымаў узнагароду 7-га Маскоўскага міжнароднага кінафэстывалю(en) (СССР) за выкананьне галоўнай ролі. У 2013 г. «Мовакіно», даччыны праект «Кінаконга», выпусьціў фільм у беларускім перакладзе на DVD з агучваньнем акторамі Ўладзімерам Глотавым, Паўлам Харланчуком і Ганнай Хітрык[1]. 17 кастрычніка ў менскай галерэі «Цэх» адбылася беларускамоўная прэм’ера фільму[2].

Кромўэл
анг. Cromwell
Жанр Драма
Рэжысэр Кэн Г’юз(en)
Сцэнарыст Кэн Г’юз
Прадусар Ірвінг Ален(en)
У ролях Рычард Гарыз(en), Алек Гінэс(en)
Кампазытар Фрэнк Кордэл(en)
Апэратар Джэфры Ансўорт(en)
Мантаж Біл Лэні(en)
Вытворчасьць Columbia Pictures[d]
Распаўсюд Columbia Pictures[d] і Netflix
Дата выхаду 16 ліпеня 1970 (53 гады таму)
Працягласьць 139 хвілінаў
Краіна Ангельшчына
Мова Ангельская
Бюджэт $8 млн
Папярэдні Піф-паф ой-ой-ой(en) (1968)
Наступны Міжусобная задума(en) (1974)
Старонка на IMDb

Ролі і іх выканаўцы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кромўэл // Мовакіно, 2013 г. Праверана 31 кастрычніка 2014 г.
  2. ^ Клясыка брытанскага кіно: «Кромўэл» па-беларуску 17 кастрычніка // Кінаконг, 12 кастрычніка 2013 г. Праверана 31 кастрычніка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць