Краснаярскі мэтрапалітэн

Красная́рскі мэтрапалітэ́н (па-расейску: Красноя́рский метрополите́н) — недабудаваная сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Краснаярску (Расея). Будаўніцтва пачалося ў 1995 годзе, аднак праз праблемы зь фінансаваньнем было прыпыненае да 2020 году.[1] Мэтро павінна было стаць трэцім у Сыбіры, дзявятым у Расеі ды 17-м у СНД.

Красная́рскі мэтрапалітэ́н
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Краснаярск, Расея
Пачатак працы нявызначаны
Лініі плянавалася 3 лініяў
Колькасьць станцыяў 30
Схема мэтрапалітэну
Схэма лініяў Краснаярскага мэтрапалітэну

Па стане на 2017-ы год было пракладзена ад 2,6 да 3,5 км танэляў.

Краснаярскі мэтрапалітэн разам з Омскім мэтрапалітэнам зьяўляецца скасаваным ці адкладзеным праектам, будаўніцтва якіх пачалося і было адтэрмінавана праз брак сродкаў.

Крыніцы рэдагаваць