Кранштат (па-расейску: Кронштадт) (ад па-нямецку: Krone — карона й Stadt — места), места-фартэцыя й порт у Расеі, адміністрацыйны раён Санкт-Пецярбургу. Насельніцтва 43 тыс. чалавек (2010). Заснаванае ў 1704 годзе.

Кранштат
Дата заснаваньня: 1703
Краіна: Расея
Плошча:
  • 19,35 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 812
Паштовы індэкс: 197760–197762
Геаграфічныя каардынаты: 59°59′27″ пн. ш. 29°46′29″ у. д. / 59.99083° пн. ш. 29.77472° у. д. / 59.99083; 29.77472Каардынаты: 59°59′27″ пн. ш. 29°46′29″ у. д. / 59.99083° пн. ш. 29.77472° у. д. / 59.99083; 29.77472
Кранштат на мапе Расеі
Кранштат
Кранштат
Кранштат
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.gov.spb.ru/gov/terr/reg_kronsht/

Места разьмешчаные на высьпе Котлін у Балтыйскім моры. Да 1983 году патрапіць на выспу можна было толькі водным шляхам. У цяперашні час выспа зьвязаная кольцавай аўтадарогай (КАД), якая праходзіць па комплексе абарончых збудаваньняў Пецярбургу ад паводкаў, з паўночным і паўднёвым берагамі Фінскае затокі; па дамбе пракладзеная аўтадарога, якая злучае Кранштат з Санкт-Пецярбургам і з Ламаносавым, разьмешчаным насупраць Кранштата на паўднёвым беразе затокі.

У 1990 годзе гістарычны цэнтар места быў далучаны да сьпісу Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО (як складнік аб’екту «Гістарычны цэнтар Санкт-Пецярбургу й зьвязаныя з ім комплексы помнікаў»)[2]. У красавіку 2009 году Кранштату прысвоенае званьне воінскай славы.[3]

Марскі Нікольскі катэдральны сабор

Крыніцы рэдагаваць