Свойскі конь

свойская жывёла
(Перанакіравана з «Конь свойскі»)

Свойскі коньжывёла сямейства няпарнакапытных, прыручаны й адзіны падвід дзікага каня, які захаваўся, вымерлы ў дзікай прыродзе. Шырока выкарыстоўваецца чалавекам да цяперашняга часу.

Свойскі конь
Свойскі коньі
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаСысуны
ПадклясаЗьвяры
ІнфраклясаПляцэнтарныя
АтрадНяпарнакапытныя
СямействаКоневыя
РодКонь
ВідДзікі конь
ПадвідСвойскі конь
Бінамінальная намэнклятура
Equus ferus caballus
Linnaeus, 1758
Коні таксама выкарыстоўваюцца ў такіх відах спорту, як пола.

Распаўсюджаньне рэдагаваць

У асобных рэгіёнах конь сустракаецца ў дзікім стане. Свойскія распаўсюджаныя па ўсіх краінах ува мностве парод, якія моцна адрозьніваюцца па велічыні, складаньні, форме галавы, колеру й г. д. і месцамі зьдзічэлі. У Эўропе дзікія або зьдзічэлыя коні — тарпаны — вадзіліся яшчэ ў першай палове мінулага стагодзьдзя. Зьдзічэлых коней сустракаў таксама Пржэвальскі ў правінцыі Гань-су.

Апісаньне рэдагаваць

Галава каня — выцягнутая, сухая, зь вялікімі жывымі вачыма, шырокімі ноздрамі й вялікімі або сярэдняй велічыні завостранымі й вельмі рухомымі вушамі. У свойскіх коней вушы ўмеранай велічыні (значна меншыя за палову галавы), грыва доўгая, шыя доўгая мускулістая, тулава акругленае, хвост пакрыты доўгімі валасамі ад асновы; колер (масьць) надзвычай розны: чорны, буры, руды, чалы, белы, шэры, часта зь белымі плямамі на галаве й нагах; як выключэньне сустракаюцца палосы на плячах, сьпіне й нагах.

Харчаваньне рэдагаваць

Конь залічваецца да траваедных жывёлаў. На пашы ён зьядае ад 25 да 100 кг травы ў суткі. У залежнасьці ад узросту й жывой масы конь выпівае ў сярэднім 30—60 літраў вады ў суткі летам і 20—25 літраў зімой. Для пражытка каню трэба 4—5 акраў зямлі, каля 2 га.

Посілак каня складаецца галоўным чынам з аўса й сена, хоць апошнім часам замяняецца саломай. Шмат разоў спрабавалі замяніць і авёс якім-небудзь іншым збожжавым кормам, але ўсе такія спробы ня скончыліся посьпехам. Толькі ў Італіі, Гішпаніі й Партугаліі, асабліва на Ўсходзе, ячмень зьяўляецца такім амаль выключным, як авёс, кормам каня.

Беларусь рэдагаваць

Паводле Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі, на пачатку 2023 году ў краіне налічвалася 22 700 коней. Сярод іх звыш 95 % знаходзілася ў земляробчых прадпрыемстваў і хатніх гаспадарак. Рэштай валодалі фэрмэры, якія найчасьцей здавалі іх напракат для адпачынку падарожнікаў[1].

Пароды рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ У Беларусі палічылі ўсіх коней // Партал «Наша ніва», 27 траўня 2023 г. Праверана 28 траўня 2023 г.