Коньяспор Конья

турэцкі футбольны клюб

«Коньяспор» (па-турэцку: Konyaspor) — турэцкі футбольны клюб з гораду Коньі. Заснаваны ў 1922 годзе з назваў «Генчлербірлігі». Уладальнік Кубка Турэччыны (2017). Традыцыйнымі колерамі клюбу ёсьць зялёны і белы.

Коньяспор
Заснаваны 1922
Горад Конья, Турэччына
Стадыён Бююкшэхір
Умяшчальнасьць: 42 276
Прэзыдэнт Ömer Korkmaz[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 8 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
konyaspor.org.tr (тур.)

Гісторыя рэдагаваць

Клюб быў заснаваны 22 чэрвеня 1922 году з назовам «Генчлербірлігі». У якасьці чэмпіёнаў рэгіянальнай футбольнай лігі Коньі клюб браў удзел у першым турэцкім нацыянальным чэмпіянаце ў 1924 годзе[1]. У 1965 годзе клюб аб’яднаўся з камандамі «Мэрамспору», «Сэльчукспору» і «Чымэнтаспору» і абраў новую назву — «Коньяспор». Новымі колерамі клюбу сталі чорны і белы. Урэшце, у 1981 годзе клюб чакала яшчэ адное ўз’яднаньне, то бок «Коньяспор» аб’ядналася з камандай «Конья Ідман Юрду», пераняўшы зялёна-белыя колеры дружыны. Па аб’яднаньні свой першы сэзон у 1981 годзе каманда правяла ў Другой лізе. Заўзятары мусілі чакаць на павышэньне ў клясе, якое, нарэшце, адбылося ў 1988 годзе, пасьля таго як каманда здабыла перамогу ў другім дывізіёне.

За часам сэзону 1988—1989 гадоў «Коньяспор» дакрочыў да паўфіналу Кубка Турэччыны, але былі выбіты адтуль будучым пераможцам турніру «Бэшыкташам». Пасьля некалькіх гадоў у найвышэйшым дывізіёне клюб у сэзоне 1992—1993 гадоў спыніўся на апошнім 16 месцы і быў вымушаны апусьціцца ў Другую лігу. Да вяртаньня «Коньяспору» прайшло шмат часу, і толькі праз 10 гадоў каманда вярнулася ў Супэрлігу (як на той час пачала звацца Першая ліга). У тым жа сэзоне 2003—2004 гадоў гульца з Коньі дасягнуў чвэрцьфіналу кубка краіны, але тамака быў выгуляны «Трабзанспорам» зь лікам 2:1 у дадатковы час. У 2004—2005 гадах каманду зноў дакрочыла да чвэрцьфіналу айчыннага кубка, нават выбіўшы з розыгрышу «Бэшыкташ». Аднак, прасунуцца далей клюб ня здолеў, бо ня даў рады ў матчы супраць «Дэнізьліспору», прагуляўшы зь лікам 5:4 паводле сэрыі пэнальці.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Дэніз Эрташ 2005
3   Аб Ясыр Субашы 1996
4   Аб Адыл Дэмірбаг 1997
5   Аб Угурджан Язгылы 1999
6   ПА Санэр Дыкмэн 1993
7   ПА Андэрсан Ньянгбо 1999
8   ПА Аляксандру Чыкылдэў (ар. Галат.) 1997
9   Нап Мухамэт Дэмір 1992
10   ПА Юнус Малы 1992
11   Нап Люка Прып 1997
12   Аб Гільермэ Сыт’я (капітан) 1990
13   Бр Мэхмэт Эрдаган 2004
14   Аб Мэтэхан Мэрт 1999
15   Аб Тынэйдж Гадэбэ 1995
17   Нап Сокал Цыкалешы 1990
18   Нап Алясан Ндао 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   Аб Джэбраіл Караел 1994
20   Аб Кахраман Дэмірташ 1994
21   ПА Ніка Рак 2003
22   Аб Ахмэт Агуз 1993
23   ПА Бруну Паш 1998
25   Нап Булі Самбу 1998
26   ПА Эмануэл Баатэнг 1997
27   Бр Якуб Словік 1991
30   Нап Гэкхан Тэрэ 1992
33   Аб Філіп Дам’янавіч 1998
35   ПА Агулджан Юлгюн 1998
37   ПА Стывэн Нзанзі 1988
42   Нап Мэхмэт Алі Бююксаяр 2004
70   Нап Марляс Марэна 1996
72   Нап Валён Этэмі (ар. Істанбулспор) 1997

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць