Конус (ад стар.-грэц. κώνος «шышка») — цела, атрыманае аб’яднаньнем ўсіх прамянёў, што зыходзяць з адной кропкі (вяршыні конусу) і якія праходзяць праз плоскую паверхню. Часам конусам называюць частку такога цела, атрыманую аб’яднаньнем ўсіх адрэзкаў, якія злучаюць вяршыню і кропкі плоскай паверхні (апошнюю ў такім выпадку называюць асновай конусу, а конус называюць абапіраным на дадзенае аснаваньне). Гэтак жа можна сказаць што гэта цела, атрыманае пры кручэньні прастакутнага трохкутніка вакол аднаго зь яго катэтаў.

Прамы кругавы конус.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Конуссховішча мультымэдыйных матэрыялаў