Конрад Мягі

эстонскі маляр

Конрад Вільгэльм Мягі (па-эстонску: Konrad Vilhelm Mägi; 1 лістапада 1878, Тартумаа, Эстонія — 15 жніўня 1925, Тарту, Эстонія) — эстонскі мастак, майстар краявідаў.

Конрад Мягі
Імя пры нараджэньні Konrad Vilhelm Mägi
Дата нараджэньня 1 лістапада 1878
Месца нараджэньня Тартумаа, Эстонія
Дата сьмерці 15 жніўня 1925 (46 гадоў)
Месца сьмерці Тарту, Эстонія
Занятак пэйзаж, партрэт
Жанры партрэт
Плынь экспрэсіянізм

Біяграфія рэдагаваць

Конрад нарадзіўся 1 лістапада 1878 году ля Тарту. Пачаў вучыцца ў Тарту на курсах маляваньня Таварыства нямецкіх рамесьнікаў. У 1903 годзе паступіў у Цэнтральную вучэльню тэхнічнага маляваньня імя Штыгліца ў Санкт-Пецярбургу, але вымушаны быў перапыніць вучобу з-за ўдзелу ў рэвалюцыйных падзеях 1905 году. Лета 1906 году мастак правёў на Аляндзкіх астравах, маляўнічая прырода якіх натхніла яго на стварэньне пэйзажаў.

У 1907 годзе Мягі пераехаў у Парыж, а ў пэрыяд з 1908 па 1910 гады мастак знаходзіўся ў Нарвэгіі, адкуль зноў зьехаў у сталіцу Францыі. У 1910 годзе ўпершыню пазнаёміў Эстонію са сваімі працамі, даслаўшы з Нарвэгіі некалькі карцінаў, як то «Нарвэскі пэйзаж з хвояй», «Нарвэскі пэйзаж» і іншыя.

У 1912 годзе вярнуўся на радзіму ў Эстонію. Лета 1913 і 1914 гадоў правёў на востраве Саарэмаа, дзе дарэчы намаляваў карціну «Марская капуста». Мягі быў адным з заснавальнікаў і натхняльнікаў Тартускага мастацкага таварыства «Палас» (эст. Pallas), а затым — і мастацкай школы пад тым жа назовам.

Мэдаль Конрада Мягі рэдагаваць

Мэдалём Конрада Мягі ўзнагароджваецца штогод найлепшы жывапісец Эстоніі.

Галерэя рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Конрад Мягісховішча мультымэдыйных матэрыялаў