Конкурс песьні Эўрабачаньне-1973

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1973» стаў 18-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 7 красавіка 1973 году ў горадзе Люксэмбург (Люксэмбург) на сцэне Новага тэатру. Мальта і Аўстрыя вырашылі ня ўдзельнічаць у конкурсе, але да ліку ўдзельнікаў далучыўся Ізраіль, з прычыны чаго прыйшлося ўзмацніць меры бясьпекі. У адпаведнасьць са зьменамі ў правілах, зараз сам сьпявак мог выбіраць мову выкананьня песьні. Люксэмбург перамог другі год запар зь песьняй «Tu te reconnaitras», выкананай Ганнай-Марыяй Давыд. Гішпанскіх выканаўцаў, якія выступалі зь песьняй «Eres Tu» і што занялі другое месца, абвінавацілі ў плягіяце ў адносінах да югаслаўскай песьні «Brez besed», выкананай на «Эўрабачаньні» ў 1966 годзе, але дыскваліфікацыйныя меры ў дачыненьні да іх ужыты не былі.

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1973
Дата 7 красавіка
Вядоўцы Хельга Гітан
Тэлеканал гаспадароў RTL
Месца Люксэмбург, Люксэмбург
Пераможная песьня «Tu te reconnaîtras» (Люксэмбург)
Сыстэма галасаваньня У кожнай краіны былі па два судзьдзі, кожны зь якіх ацэньваў песьню ад 1 да 5 балаў.
Колькасьць краін 17
Дэбют Ізраіль
Сыход Аўстрыя
Мальта
1972        1974

Вынікі рэдагаваць

 

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
11   Люксэмбург Ганна-Марыя Давыд Tu te reconnaîtras 129 1
7   Гішпанія Mocedades Eres tú 125 2
15   Вялікабрытанія Кліф Рычард Power to all our friends 123 3
17   Ізраіль Ilanit Ey-sham 97 4
12   Швэцыя The Nova and The Dolls You’re summer 94 5
1   Фінляндыя Marion Rung Tom tom tom 93 6
5   Нарвэгія Bendik Singers It’s just a game 89 7
6   Манака Marie Un train qui part 85 8
4   ФРН Gitte Junger Tag 85 8
3   Партугалія Fernando Tordo Tourada 80 10
14   Ірляндыя Maxi Do I dream? 80 10
8   Швайцарыя Patrick Juvet Je me vais marier, Marie 79 12
10   Італія Massimo Ranieri Chi sarà con te 74 13
13   Нідэрлянды Ben Cramer De oude muzikant 69 14
16   Францыя Martine Clémenceau Sans toi 65 15
9   Югаславія Zdravko Colic Gori vatra 65 15
2   Бэльгія Nicole and Hugo Baby, baby 58 17

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Конкурс песьні Эўрабачаньне-1973сховішча мультымэдыйных матэрыялаў