Конкурс песьні Эўрабачаньне-1962

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1962» стаў 7-м конкурсам песьні «Эўрабачаньне». Ён прайшоў 18 сакавіка 1962 году ў Люксэмбургу (Люксэмбург) у Вялікай залі RTL. Песьня «Un premier amour», выкананая фрацужэнкай Ізабэль Абрэ набрала 26 ачкоў і заняла першае месца ў конкурсе. Шматлікія крытыкі зьлічылі конкурс 1962 году найболей аднастайным і сумным.

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1962
Дата 18 сакавіка
Вядоўцы Мірэй Дэлянуа
Тэлеканал гаспадароў CLT
Месца Люксэмбург, Люксэмбург
Пераможная песьня «Un premier amour» (Францыя)
Сыстэма галасаваньня глядзіце частку «зьмены ў правілах»
Колькасьць краін 16
Нуль ачкоў Аўстрыя
Бэльгія
Гішпанія
Нідэрлянды
1961        1963

Зьмены ў правілах рэдагаваць

Час на выкананьне песьні быў скарочаны да 3-х хвілін, і была прадстаўлена новая сыстэма галасаваньня, якая дазваляла нацыянальнаму журы галасаваць за 3 лепшыя песьні. Кожны сябар журы мог разьмеркаваць 6 ачкоў: 3 — лепшай песьні, 2 — другой і 1 — трэцяй. Песьня з найбольшай колькасьцю ачкоў атрымлівала 3 ачкі, з другім вынікам — 2 ачкі, з трэцім — адно ачко: гэта лічылася канчатковым голасам і аб’яўлялася як частка «Галасы Эўрапейскага журы».

Вынікі рэдагаваць

 

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# п/п Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
9   Францыя Ізабэль Абрэ Un premier amour 26 1
16   Манака François Deguelt Dis rien 13 2
14   Люксэмбург Camillo Felgen Petit bonhomme 11 3
13   Вялікабрытанія Ronnie Carroll Ring-a-ding girl 10 4
12   Югаславія Lola Novakovic Ne pali svetlo u sumrak 10 4
7   ФРН Conny Froboess Zwei kleine Italiener 9 6
1   Фінляндыя Marion Rung Tipi-tii 4 7
6   Швэцыя Inger Berggren Sol och vår 4 7
15   Італія Claudio Villa Addio, addio 3 9
11   Швайцарыя Jean Philippe Le retour 2 10
10   Нарвэгія Inger Jacobsen Kom sol, kom regn 2 10
5   Данія Ellen Winther Vuggevise 2 10
8   Нідэрлянды De Spelbrekers Katinka 0 13
2   Бэльгія Fud Leclerc Ton nom 0 13
3   Гішпанія Victor Balaguer Llámame 0 13
4   Аўстрыя Eleonore Schwarz Nur in der Wiener Luft 0 13

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Конкурс песьні Эўрабачаньне-1962сховішча мультымэдыйных матэрыялаў