Конкурс песьні Эўрабачаньне-1957

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1957» стаў 2-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 3 сакавіка 1957 году ў Франкфурце-на-Майне (Нямеччына). Гэты конкурс добра тлумачыць, чаму сёньня існуе правіла працягласьці песьні роўнае тром хвілінам. Песьня «All», прадстаўленая Вялікабрытаніяй, працягвалася ўсяго 1 хвіл. 52 сэк., а наступная песьня, якая прадстаўляла Італію («Corde della mia chitarra»), доўжылася 5 хвіл. 9 сэк. Тры краіны ўдзельнічалі ў конкурсе ў першы раз, а агульная колькасьць краін-удзельніц дасягнула 10. У конкурсе атрымалі права ўдзельнічаць ня толькі салісты, але і дуэты. Упершыню галасы нацыянальных журы перадаваліся ў рэжыме тэлефоннай сувязі. Пераможца першага конкурсу швайцарка Ліз Асія зноў прыняла ў ім удзел, але заняла толькі восьмае месца.

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1957
Дата 3 сакавіка
Вядоўцы Анаід Плікян
Тэлеканал гаспадароў ARD
Месца Франкфурт-на-Майне, Заходняя Нямеччына
Пераможная песьня «Net als toen» (Нідэрлянды)
Сыстэма галасаваньня У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні.
Колькасьць краін 10
Дэбют Вялікабрытанія
Данія
Аўстрыя
1956        1958

Вынікі рэдагаваць

 

     Краіны-ўдзельніцы Эўрабачаньня-1957

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# п/п Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
6   Нідэрлянды Коры Брокен Net als toen 31 1
8   Францыя Поль Дэшардэн La belle amour 17 2
9   Данія Біртэ Вільке й Густаў Вінклер Skibet skal sejle i nat 10 3
7   ФРН Марго Гайльшэр Telefon, Telefon 8 4
2   Люксэмбург Даніэль Дзюпрэ Tant de peine 8 5
4   Італія Нунца Гала Corde della mia chitarra 7 6
3   Вялікабрытанія Патрышыя Брэдын All 6 7
1   Бэльгія Бобіян Шапэн Straatdeuntje 5 8
10   Швайцарыя Ліз Асія L’enfant que j'étais 5 8
5   Аўстрыя Боб Мартын Wohin, kleines Pony 3 10

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Конкурс песьні Эўрабачаньне-1957сховішча мультымэдыйных матэрыялаў