Конкурс песьні Эўрабачаньне-1956

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1956» стаў 1-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 24 траўня 1956 году ў Лугана (Швайцарыя). Дазваляўся толькі сольны выступ выканаўцаў. Аўстрыя, Вялікабрытанія і Данія прапусьцілі гэты конкурс з-за таго, што тэлекампаніі гэтых краінаў правялі нацыянальны адбор занадта позна. Глава журы Рольф Лібэрман пры падвядзеньні вынікаў галасаваньня абвясьціў толькі пераможца і дагэтуль вынікі іншых удзельнікаў невядомыя.

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1956
Дата 24 Траўня 1956
Вядоўцы Лоэнгрын Філіпэла
Тэлеканал гаспадароў Radiotelevisione svizzera di lingua italiana (RTSI)
Месца Лугана, Швайцарыя
Пераможная песьня Сьцяг ШвайцарыіШвайцарыя «Refrain»
Сыстэма галасаваньня У кожнай краіны было па два журы, якія ацэньвалі кожную песьню адзнакамі ад 1 да 10.
Колькасьць краін 7 (па 2 песні ад кожнай)
Дэбют Сьцяг Бэльгіі Бэльгія
Сьцяг Італіі Італія
Сьцяг Люксэмбургу Люксэмбург
Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына
Сьцяг Францыі Францыя
Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя
Нуль ачкоў -
    1957

     краіны-ўдзельніцы Эўрабачаньня-1956

     пераможца конкурсу

Адзіны раз у гісторыі конкурсу кожная краіна магла прадставіць не адну, а дзьве песьні. Пры гэтым падчас азначэньняў пераможца дазвалялася галасаваць і за прадстаўніка сваёй краіны. Акрамя таго, швайцарскаму журы было дазволенае галасаваць ад імя дэлегацыі Люксэмбургу.

Вынікі рэдагаваць

Краіна Мова[1] Выканаўца Песьня Месца[2] Ачкоў
01   Нідэрлянды Нідэрляндзкая Jetty Paerl «De vogels van Holland» 2 -
02   Швайцарыя Нямецкая Lys Assia «Das alte Karussell» 2 -
03   Бэльгія Француская Fud Leclerc «Messieurs les noyés de la Seine» 2 -
04   Нямеччына Нямецкая Walter Andreas Schwarz «Im Wartesaal zum großen Glück» 2 -
05   Францыя Француская Mathé Altéry «Le temps perdu» 2 -
06   Люксэмбург Француская Michèle Arnaud «Ne crois pas» 2 -
07   Італія Італьянская Franca Raimondi «Aprite le finestre» 2 -
08   Нідэрлянды Нідэрляндзкая Corry Brokken «Voorgoed voorbij» 2 -
09   Швайцарыя Француская Lys Assia «Refrain» 1 -
10   Бэльгія Француская Mony Marc «Le plus beau jour de ma vie» 2 -
11   Нямеччына Нямецкая Freddy Quinn «So geht das jede Nacht» 2 -
12   Францыя Француская Dany Dauberson «Il est là» 2 -
13   Люксэмбург Француская Michèle Arnaud «Les amants de minuit» 2 -
14   Італія Італьянская Tonina Torrielli «Amami se vuoi» 2 -

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Eurovision Song Contest 1956. The Diggiloo Thrush. Праверана 4 March 2012 г.
  2. ^ Scoreboard results Eurovision Song Contest 1956 Праверана 11 June 2012 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Конкурс песьні Эўрабачаньне-1956сховішча мультымэдыйных матэрыялаў