Кола (напой)

безалькагольны газаваны напой

Кола — салодкі газаваны напой, які вытвараецца на аснове арэхаў кола (ці іншых рэчываў), звычайна разбаўлены карамельлю, утрымлівае кафэін.

Coca-Cola

Вынаходніцтва рэдагаваць

Доктар Джон Стыс Пэмбертан, хімік з Атланты (штат Джорджыя, ЗША), прыгатаваў у 1886 годзе сыроп карамельнага колеру, які аднёс у найбуйнейшую ў горадзе аптэку. Першыя порцыі сыропу прадаваліся па 5 цэнтаў за кубак. Хутка прадаўцы пачалі зьмешваць сыроп з газаванай вадой.

Разам з Кока-колай узьніклі іншыя гатункі колы, напрыклад, Пэпсі-кола і г. д.

У большасьці краін сьвету кола лічыцца тыпова амэрыканскім напоем. Яго ўжываньне лічыцца праявай заходняга сьветапогляду, што выклікае неадэкватную рэакцыю антыамэрыканістаў. Цікавы факт: у Індыі Coca-Cola і Pepsi-Cola з 1970 да 1993 году былі забароненыя. У 2002 годзе на рынак выйшла Мека-Кола як альтэрнатыва заходнім маркам, якая зарыентаваная на мусульманскіх кліентаў (вытворца частку грошай пералічваў палестынцам).

Склад рэдагаваць

Першапачаткова галоўным кампанэнтам колы быў арэх колы і вытворны з куста кокі какаін. Апошні ў 1903 быў выдалены з рэцэптуры, калі стала вядома небясьпечнасьць какаіна. Сёньня выкарыстоўваецца кока без какаіна (але гэта дакладна невядома, таму што рэцэпт засакрэчаны некалькі дзясяткаў гадоў таму). У адным кубку (250 мл) колы ўтрымліваецца 6 гарбатных лыжак цукру.

Тыповы смак сёньняшняй колы атрымліваецца дзякуючы дадатку ваніліна, цімтавага алею, алею гвазьдзіка і лімона.

Кола мае большую кіслотнасьць, чым воцат, што вядзе да гастрытаў і язваў страўніка. Кола таксама ўтрымлівае і фосфарную кіслату, якая шкодна для чалавека (выводзіць кальцый з арганізма).

Самыя папулярныя напоі колы рэдагаваць

  Кола (напой)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў