Колавая ліра

Струнны музычны інструмэнт

Ко́лавая лі́раструнны інструмэнт, гук у якім здабываюць вярчэньнем рукаяткі, далучанай да кола, якое кранаецца струнаў. Кола дзейнічае падобна да смычку скрыпкі, дзякуючы чаму на ліры можна сыграць асобныя ноты. Мэлёдыі выконваюцца на клявіятуры, злучанай з тангентамі — маленькімі клінышкамі, звычайна драўлянымі — насупраць аднае ці некалькіх струнаў, зьмяняючы іхні тон. Падобна да іншых акустычных струнных інструмэнтаў, колавая ліра мае дэку і паланіну дзеля паляпшэньня гучаньня струнаў.

Колавая ліра
Клясыфікацыя

Струнны інструмэнт (смычковы)

Дыяпазон гучаньня

Аўдыё   
Падобныя інструмэнты
Колавая ліра ў Вікісховішчы

Мінуўшчына рэдагаваць

Лічыцца, што колавая ліра паходзіць ад скрыпкі і зьявілася ці ў Эўропе, ці на Сярэднім Усходзе да XI стагодзьдзя[1]. Адным з правобразаў колавай ліры быў арганіструм, вялікі інструмэнт у форме гітары з даўгім грыфам і клявішамі, на якім ігралі два чалавекі. Пазьней арганіструм быў зьменшаны, каб на ім мог граць адзін чалавек, але неўзабаве яму на зьмену прыйшла сымфонія — трохструнная вэрсія колавай ліры з клявішамі.

Колавая ліра стала вельмі папулярнай у эпоху Рэнэсансу (нароўні з дудою). Зьявіліся ліры дзьвюх формаў: у выглядзе гітары і ў выглядзе лютні. Аднак да канца XVII стагодзьдзя музычныя густы патрабавалі больш вытанчанае музыкі, чым магла выдаць на некалькіх струнах колавая ліра, таму яна пераходзіць у ніжэйшыя сацыяльныя слаі, адсюль і варыянты назвы «сялянская ліра» (ням. Bauernleier) або «бядацкая ліра» (Bettlerleier). Аднак у Францыі XVIII стагодзьдзя мода на колавую ліру вярнулася, і для яе складалі творы вядомыя кампазытары.

У гэты час колавая ліра распаўсюдзілася па Цэнтральнай Эўропе, зьявіліся ейныя адмены ў славянаў, немцаў і вугорцаў. Добра вядомым стаў гэты інструмэнт у Беларусі, Польшчы ды Ўкраіне (лірнікі). У наш час колавая ліра адрадзілася таксама ў Аўстрыі, Бэльгіі, Нідэрляндах[2], Чэхіі, Нямеччыне, Італіі, Польшчы, Партугаліі, Расеі, Гішпаніі і Швэцыі.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Reviewed work(s): Die Drehleier, ihr Bau und ihre Geschichte by Marianne Bröcker // The Galpin Society Journal. — May 1976. — Т. 29. — С. 140–141 [140]. — DOI:10.2307/841885
  2. ^ Volksmuziekatelier — Jaarboek 1 / Jan Anthoons, Herman Dewit. — Lennik, Belgium: Jan Verhoeven, 1983.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Колавая лірасховішча мультымэдыйных матэрыялаў