Козыраўскае прадмесьце

Козырава, Козыраўскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёвай частцы места, уздоўж Лібаўска-Роменскай чыгункі.

На паўночны захад ад Козырава пачынаюцца Сенажаны, на поўнач — Серабранскія Млыны[1][2].

Гісторыя рэдагаваць

 
Царква ў Козыраве, 1944 р.

Козыравам месьцічы называлі паўднёвую частку чыгуначнага пасёлку (цяпер паміж вуліцай Маякоўскага і чыгункай ад Сямёнава да камвольнага камбінату) — у гонар кіраўніка Лібаўска-Роменскай чыгункі Козырава, які стаў ініцыятарам пабудовы пасёлку і школы для дзяцей і чыгуначнікаў[3].

У пачатку XX ст. Козырава ўваходзіла ў чацьвертую паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Германаўская (цяпер Сямёнава), Пушкінская (Фізкультурная), Вялікая Марская (Вялікаморская), Лібаўска-Роменская, Лошынская (Сонечная), Лібаўская (Роменская), 1-я і 2-я Лінія вуліцы, Ігуменскі тракт[4][5].

Імаверна ў другой палове 1930-х гадоў бальшавікамі спалена Мікалаеўская царква. У 1935 годзе настаяцель царквы Іаан Зянюк, сьвятары і актыўныя прыхаджане былі асуджаныя да розных тэрмінаў зьняволеньня[6]. У 1943 року намаганьнямі пратаярэя Іаана Кур’яна ў прадмесьці адбудавана царква Сьвятога Мікалая (зруйнавана ў 1960 годзе)[7]. Ёсьць зьвесткі, што некалі ў Козыраве існавала каталіцкая парафія[8].

У 1917 року адкрыліся Козыраўскія могілкі, закрытыя ў 1967 року[9].

Старыя адрасы рэдагаваць

  • Пушкінская. Машынабудаўнічы завод «Тэхноляг», заснаваны ў 1897 року інжынэрамі І. Залкіндам і Г. Вільбушэвічам. Вырас з інжынэрна-мэханічнай майстэрні. Разьмяшчаўся ў камяніцы з прыбудовамі для кузьні і паравога катла. У 1900 року тут вырабляліся станкі для апрацоўкі драўніны, машыны для млыноў і маслабойкі, выконваліся разнастайныя кацельныя і рамонтныя працы. Да 1913 року завод распачаў вытворчасьць турбінаў і машынаў для вінакурных прадпрыемстваў. Тэхнічнае і электратэхнічнае бюро на заказ ажыцьцяўляла мантаж абсталяваньня і выпісваньне машынаў на іншыя прадпрыемствы. Завод месьціўся ў раёне цяперашняй Фізкультурнай вуліцы, там, дзе яна набліжаецца да чыгункі (будынкі № 11, 11а)[10].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 196—197.
  2. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 550—551.
  3. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 229.
  4. ^ Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
  5. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994.
  6. ^ Біруля Уладзімір Вікенцевіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  7. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 268—269.
  8. ^ Харэўскі С. Колькі шчыгулаў да разуменьня сучаснага Менску, «Беларускі калегіюм»
  9. ^ Козыревское кладбище(недаступная спасылка)
  10. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 242—243.

Літаратура рэдагаваць

  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць