Клінцы́ — места ў Бранскай вобласьці Расеі, на рацэ Туросьне. Адміністрацыйны цэнтар Клінцоўскага раёну. Насельніцтва на 2009 год — 64 236 чал. Другое па велічыні места вобласьці.

Клінцы
Герб Клінцоў
Першыя згадкі: 1707
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Бранская вобласьць
Муніцыпальны раён: Клінцоўскі
Плошча: 64 км²
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 64 236 чал.
шчыльнасьць: 1003,69 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 483 36
Паштовыя індэксы: 243140—243146
Нумарны знак: 32
Геаграфічныя каардынаты: 52°45′10″ пн. ш. 32°14′10″ у. д. / 52.75278° пн. ш. 32.23611° у. д. / 52.75278; 32.23611Каардынаты: 52°45′10″ пн. ш. 32°14′10″ у. д. / 52.75278° пн. ш. 32.23611° у. д. / 52.75278; 32.23611
Клінцы на мапе Расеі
Клінцы
Клінцы
Клінцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.klinci.ru

Знаходзіцца за 164 км на захад ад Бранску, за 9 км на паўночны захад ад аўтадарогі М13 Бранск — Навазыбкаў — мяжа Беларусі, чыгуначная станцыя на лініі Бранск — Гомель.

Гісторыя рэдагаваць

  • 1707: заснаваныя як слабада ўцекачамі-стараабрадцамі.
  • 1782: пасад Сураскага павету Чарнігаўскай губэрні.
  • 1891: у Клінцах працавала 10 суконных і 3 панчошныя фабрыкі, 11 гарбарных , 2 чыгуналіцейных і палатняны заводы, маслабойня, 2 мылаварні і 3 цагельні.
  • 1925: атрымалі статус места.
  • 1926: накіраваны Інбелкультам у экспэдыцыю на Браншчыну А. Сержпутоўскі сьведчыў, што «ў Клінцах мяшанае насельніцтва: на першым месцы ідуць вялікаросы-стараабрадцы, потым габрэі і беларусы, але ў іх мове ўжо шмат расейскіх словаў і зваротаў».[1]
  • 1929: цэнтар раёну.
  • 20 жніўня 1941 — 25 верасьня 1943: знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.
 
Меская дума на старой паштоўцы

Насельніцтва рэдагаваць

1866 1920 1926 1939 1950 1960 1970 1979 1992 2002 2009
Насельніцтва, тыс. 7,0 14,1 22,3 40,6 34,2 43,8 58,0 68,5 71,4[2] 67,3 64,2

Эканоміка рэдагаваць

Аўтакранавы завод, аўтарамонтны завод, швацкая фабрыка, трыкатажная фабрыка, камбінат будаўнічых матэрыялаў, завод тэлефоннай апаратуры.

Славутасьці рэдагаваць

  • Гістарычная забудова места (кан. XIX — пач. XX стст.)
  • Царква Праабражэньня Гасподняга (пач. XIX ст.)
  • Царква Сьв. Мікалая (пач. ХХ ст.)
  • Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла (1794—1881, 1848)

Месты-сябры рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Андрэй Катлярчук. Беларусы Бранскага краю. Этнічная гісторыя і сучаснасць // ARCHE, 2-2001 (Народны нумар)
  2. ^ Клинцы // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць