Клім Грыневіч

беларускі паэт

Клім Лазаравіч Грыневіч, Псэўданімы: Быліна; Траўкін; Цюльпан; Шасьцёраўскі (18 лютага 1912, в. Шасьцёраўка, Клімавіцкі павет, цяпер Клімавіцкі раён3 сакавіка 1941, Балагое, Калінінскай вобласьці, цяпер Цьвярская вобласьць, Расея) — беларускі паэт.

Клім Грыневіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 лютага 1912(1912-02-18)
Памёр 3 сакавіка 1941(1941-03-03) (29 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працаваў на будаўніцтве чыгункі Асіповічы-Магілеў-Рослаў (1929—1930). У 1930 годзе паступіў у Рагачоўскі пэдтэхнікум, у 1930 годзе пераехаў у Менск. Працаваў на будаўніцтве, карэктарам у друкарні, літсупрацоўнікам газэты «Рабочий» і «Сельгасрабочы», сакратаром рэспубліканскага ЦК прафсаюзу работнікаў сельскай гаспадаркі.

У 1932 паступіў на творчае аддзяленьне літаратурнага факультэту МВПІ. Арыштаваны 16 сакавіка 1933 году. 10 жніўня 1933 году асуджаны да двух гадоў адміністрацыйнай высылкі. Знаходзіўся ў Сары-Атачы Паўднёва-Казахстанскай вобласьці.

Праз два гады быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Пасьля дэмабілізацыі вярнуўся ў Сары-Атач, потым пераехаў у Балагое. У 1937—1941 настаўнічаў у школах г. Балагое, адначасова завочна вучыўся на літаратурным факультэце Ленінградзкага пэдінстытуту. Памёр ад сухотаў.

Дэбютаваў вершамі ў 1929 годзе ў газэтах «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена». Зборнік паэзіі «На бераг» (1932) быў прыхільна сустрэты крытыкай. Вершы апошніх гадоў жыцьця не захаваліся.

Творы рэдагаваць

  • На бераг: Паэзія. Мн., 1932.

Літаратура рэдагаваць

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
  • Пруднікаў П. Далёкае і блізкае // Пруднікаў П. Мая магістраль. Мн., 1981;
  • Грыневіч Клім // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.. Т. 2;
  • Беларускія пісьменьнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.