Ключаўская Сопка (Ключаўскі вулькан) — дзеючы стратавулькан на ўсходзе Камчаткі. Маючы вышыню 4850 м, зьяўляецца самым высокім актыўным вульканам на Эўразійскім кантыненце. Узрост вулькану прыблізна 7000 гадоў.

Вулькан Ключаўская Сопка

Асноўныя зьвесткі рэдагаваць

Разьмешчаны ў Ключаўской групе вульканаў, на адлегласьці 60 км ад узьбярэжжа Камчацкага заліву Ціхага акіяну, паблізу ад вульканаў Камень і Безыменны. Абсалютная вышыня вулькану складае 4850 мэтраў. Уяўляе сабой правільны конус з 70 пабочнымі конусамі, купаламі і кратарамі. Складзены патокамі базальтавай, збольшага андэзітавай лавы, у верхняй частцы пераважна друзлым матэрыялам. Нягледзячы на вялікую вышыню вулькану, на ім няма сьнегу і ледавікоў. Гэта выклікана актыўнай вульканічнай дзейнасьцю. Імя яму надаў Уладзімер Атласаў.

Зьяўляецца актыўным вульканам, за 270 гадоў адбылося больш за 50 моцных вывяржэньняў; актыўныя фумаролы і сальфатары. У кратары частыя выбухі з выкідамі бомбаў і попелу. У ходзе вывяржэньня 2004-2005 гадоў слуп попелу дасягнуў рэкорднай вышыні ў 8000 м. Апошняе вывяржэньне адбылося ў 2009 годзе — да яго вышыня вулькану складала 4850 м, цяпер яна набліжаецца да 5000 мэтраў, бо вулькан працягвае вывяргацца. З канца 17-га стагодзьдзя да 1932 г. Ключаўскі вулькан фармаваўся толькі за кошт тэрмінальных (вяршынных) вывяржэньняў. У непасрэднай блізкасьці ад вулькану знаходзіцца патухлы вулькан Камень вышынёй 4579 м.

Літаратура рэдагаваць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.352

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць