Клеапа́тра VII Філяпа́тар (па-старажытнагрэцку: Κλεοπάτρα Φιλοπάτωρ, 69 — 30 гг. да н. э.) — апошняя царыца эліністычнага Эгіпту з македонскай дынастыі Пталямэеў (Лягідаў). Дачка Пталямэя XII. Пэўны час была замужам за рымскім палітыкам Маркам Антоніюсам. Паводле паданьня, скончыла жыцьцё самагубствам, падставіўшы руку пад укус ядавітай зьмяі пасьля таго, як дазналася пра паразу Марка Антоніюса ў палітычнай барацьбе з Актавіянам і Эміліюсам Лепідам.

Бюст Клеапатры з Бэрлінскага музэю

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Клеапатрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў