Кембрыйскі выбух

падзея ў кембрыйскім пэрыядзе

Кембрыйскі выбух — раптоўнае (у геалягічным сэнсе) зьяўленьне ў скамянеласьцях кембрыйскага пэрыяду практычна ўсіх асноўных тыпаў жывёлаў, якое адбылося прыкладна 541 мільёнаў гадоў таму. Гэтая падзея доўжылася каля 13—25 мільёнаў гадоў і прывяла да зьяўленьня дывэргенцыі большасьці сучасных жывёлаў, фітаплянктону ды кальцамікробаў.

Да кембрыйскага выбуху большасьць арганізмаў былі параўнальна простымі, адна- ці малавузавымі, зрэдку арганізаванымі ў калёніі. Амаль усе вядомыя на сёньняшні дзень тыпы жывёлаў паўсталі ў кембрыйскі пэрыяд.