Кейт Гадсан

амэрыканская акторка

Кейт Га́дсан (па-ангельску: Kate Hudson; нарадзілася 19 красавіка 1979 году) — амэрыканская акторка, аўтарка і прадпрымальніца ў сфэры моды. Стала вядомай дзякуючы ролі ў фільме «Амаль знакаміты» (2000), за які яна атрымала Залаты Глёбус і была намінаваная на прэмію Оскар за найлепшую жаночую ролю другога пляну. Сярод іншых ейных фільмаў вылучаюцца «Як пазбавіцца ад хлопца за 10 дзён» (2003), «Модная матулька» (2004), «Ключ ад усіх дзьвярэй» (2005), «Ён, я і ягоныя сябры» (2006), «Золата дурняў» (2008), «Войны нявестаў» (2009), «Дзевяць» (2009), «Глыбакаводны гарызонт» (2016), «Нясьцерпныя лэдзі» (2016), «Маршал» (2017) і «М’юзык» (2021), за якія яна атрымала сваю другую намінацыю на Залаты Глёбус.

Кейт Гадсан
Дата нараджэньня 19 красавіка 1979(1979-04-19)[1][2][3] (44 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак акторка, кінаакторка, кінапрадусарка, сцэнарыстка, сьпявачка, тэлеактор, акторка агучваньня, кінарэжысэрка
Бацька Bill Hudson[d][4]
Маці Голдзі Гоўн[d][4]
Дзеці Райдэр Робінсан[d] і Рані Фуджыкава[d]
Узнагароды
прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю другога пляну
IMDb ID nm0005028

Гадсан стала сузаснавальніцай фітнэсовага брэнду, а таксама сябрам брэнду Fabletics, якой кіруе JustFab[5][6]. У 2016 годзе Гадсан выпусьціла сваю першую кнігу «Даволі шчасьлівая: Здаровыя спосабы любіць сваё цела», а ў 2017 годзе яна выпусьціла сваю другую кнігу «Даволі весела: Стварэньне і сьвяткаваньне традыцыяў на працягу ўсяго жыцьця».

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Kate Hudson // GeneaStar
  2. ^ Kate Hudson // Roglo — 1997.
  3. ^ Kate Hudson // Munzinger Personen (ням.)
  4. ^ а б в http://www.filmreference.com/film/30/Kate-Hudson.html
  5. ^ «Kate Hudson throws down against Lululemon». American City Business Journals.
  6. ^ «Kate Hudson: Giving Women What They Want». Vogue.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць