Кейстут Гедзімінавіч (1297 — 15 жніўня 1382) — вялікі князь літоўскі (1381 — 15 жніўня 1382), князь троцкі і гарадзенскі (1341—1345).

Кейстут
лац. Kiejstut
Кейстут (уяўны партрэт)
Вялікі князь літоўскі
1381 — 1382
Папярэднік Ягайла
Наступнік Ягайла
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1297(1297),
Памёр 15 жніўня 1382, Крэва
Нашчадкі Ад 1-га шлюбу: Патрыкей, Войшвіл (Войшвілт), Войдат, Бутаўт Генрык
Ад Біруты: Вітаўт, Жыгімонт, Таўцівіл
Дынастыя Гедзімінавічы
Жонка Бірута
Бацька Гедзімін

Імя рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Кейстут (імя) і Імёны ліцьвінаў

Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гестар, Каштарт, Гаштольд; германскія імёны Gaster, Kastert, Gastald) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік'. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ут- (-ut-) адзначаецца як у германскіх, так і славянскіх мовах[1].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Кейстут паходзіць ад прагерманскага і праславянскага keist-, ад якога славянскае кисть, дыялектавае расейскае кистать 'неахайна рабіць штосьці', данскае keite 'левая рука', keitet 'ляўшун', таксама 'няспрытны, неахайны'; у мове ліцьвінаў, відаць, наадварот азначала 'спрытны, увішны'[2]. Яшчэ ў Раўданскім рукапісе, апублікаваным Тэадорам Нарбутам, імя Кейстут тлумачылася як «спрытнюга» (fortelnik), што засьведчыла традыцыйнасьць разуменьня германскага паходжаньня гэтага імя[2].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: От князя от Кестутя и от князя от Либорта у Торунь к местычемъ (па 1341 годзе)[3][4]; Оже я князь Еоунутии, и Кистютии, и Любартъ[5] (1352 год)[6]; Nos Kynstutus dux. lythwanorum (14 жніўня 1358 году)[7]; Kenstutte (7 лістапада 1367 году[8], 29 верасьня 1379 году[9][10]); Се язъ князь великии Олгердъ со своимъ братомъ, со княземъ Кестутьемъ[5] (1372 год[11])[12]; Nobilibus viris Oligerdo Magno et Kenstuto ac Lubardo fratribus ducibus Lituanorum (23 кастрычніка 1373 году)[13]; filium Chestudi, ducis Lituanorum (29 верасьня 1377 году)[14]; rex Keynstuthe (27 лютага 1380 году)[15]; Kinstudti filius (14 чэрвеня 1384 году)[16]; Kinstudti filio (1 студзеня 1386 году)[17]; vnser vater herczog Kinstutt[18] (Мэмарыял Вітаўта, 1390 год); Kynstut[19], Kinstut[20], Kynstud[21], Kinstoud[22] (Хроніка Віганда); Keinstut (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[23]; Kyestuti, Kyerstruch[a] або Кестоутіи, Кестутіи[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Waydoth, Kenstotten sone (Хроніка Дэтмара зь Любеку)[24]; Kinstod (Хроніка Ёгана фон Посільге)[25]; Kynstodus (па 1409 годзе)[26]; Kinstot… Kynstotte… Kynstot (да 1416 году)[27]; Кейстутей[28] або Кестутій[29] (Наўгародзкі чацьверты летапіс); Кестутей[30] або Кестютей[31] (Сафійскі першы летапіс); пры великомъ князи Кестути (31 жніўня 1449 году)[32]; пры великом князи Кгестути (5 лютага 1494 году)[33]; Кестутей Гедимановичь[5][34] (Ніканаўскі летапіс).

Жыцьцяпіс рэдагаваць

 
Кейстут. М. Барвіцкі, 1908 г.

Паводле Раўданскага рукапісу, Кейстут нарадзіўся ў 1297 г. і быў другім сынам Гедзіміна ад другой жонкі Вольгі Смаленскай. Малодшы брат Альгерда. У 1330-я гады, у час панаваньня бацькі быў князем у Троках. У склад ягонага княства ўваходзілі Горадня, Падляшша і частка Жамойці, якую яшчэ не захапілі крыжакі. Вёў пасьпяховае змаганьне з рыцарамі Тэўтонскага ордэна[35].

Па сьмерці Гедзіміна (зіма 1341 году) і старэйшага брата Манівіда (1342 год) Нарымонт, відаць, ня меў уладных амбіцыяў. Тым часам вонкавае становішча Вялікага Княства Літоўскім было складаным, Ордэн рыхтаваў вялікую вайсковую выправу. Альгерд з Кейстутам былі найстарэйшымі пасьля Нарымонта сярод Гедзімінавічаў, а ў Вільні ж сядзеў наймалодшы сын Гедзіміна — Яўнут, малады і няздольны да ўлады, з сваёй маці Леанідыяй (Еўнай). У 1345 годзе Леанідыя памёрла, Альгерд і Кейстут надумалі ўзяць ўладу. Кейстут з Трокаў з войскам прыйшоў у Вільню і паланіў Яўнута, па гэтым паклікаў Альгерда і перадаў яму Вільню як старэйшаму, прызнаючы вярхоўную ўладу брата. Альгерд з Кейстутам падзялілі ВКЛ на дзьве паловы, Альгерд быў уладаром ва ўсходняй палове і меў тытул вялікага князя, Кейстут быў уладаром у заходняй палове і яму падпарадкоўваліся ўсе родзічы маючыя там удзелы. Яны спачатку дамовіліся дзяліць усе зноў здабытыя землі. У 1352 годзе Кейстут атрымаў да сваіх уладаньняў яшчэ й Берасьцейскую зямлю. Але потым, відаць, умовы дамовы паміж братамі зьмяніліся, бо Альгерд не дзяліўся з Кейстутам далучанымі землямі.

 
Пячаць Кейстута, 1353 г.

Па сьмерці Альгерда, яго спадчыньнікам быў Ягайла, але Кейстут, відаць, як старэйшы лічыў сабе вялікім князям, а Ягайла жадаў захаваць тыя ўмовы, што былі паміж яго бацькам Альгердам і Кейстутам. Ягайла склаў з Ордэнам змову супраць Кейстута, але змову выкрылі, Ягайлу арыштавалі і зьняволілі ў Полацку. Аднак празь нейкі час яго вызвалілі пад абяцаньне прызнаньня вярхоўнай улады Кейстута. Неўзабаве Ягайла зноў склаў змову з Ордэнам, яму падманам удалася паланіць і спачатку зьняволіць Кейстута ў Крэўскім замку. Пазьней Кейстута задушылі на загад Ягайлы[36][37].

 
Пячаць Кейстута, 1379 г.

Пячаткамі Кейстута з лацінскімі надпісамі змацоўваецца грамата да торунскіх купцоў 1353 году[38].

Нашчадкі рэдагаваць

Ад 1-га шлюбу з рускай князёўнай

Ад 2-га шлюбу зь Бірутай

Мова і культура рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

У 1351 годзе, за часамі валадараньня Альгерда, Кейстут рушыў у Вугоршчыну ў выправу з вайсковымі аддзеламі з Трокаў, Горадні, Дарагічына і Берасьця. У час сустрэчы вугорскі кароль Людвік (Лаёш) Вялікі ўчыніў зь ім мір, на знак замірэньня Кейстут загадаў зарэзаць быка і па забіцьці павярнуўся да свайго войска і пракрычаў «па-літоўску» (паводле вугорскай кронікі, lithwanice): «Рагаціна — розьні нашы. Госпад на ны!» (па-стараславянску «на ны» азначае «на нас»[c][39]), у запісе кронікі — «rogachina roznenachy gospanany», што перамовілі яго ліцьвіны (Lithwani). З тым, што гэтая прамова ёсьць узорам славянскай мовы, пагаджаецца большасьць дасьледнікаў: Аляксандар Мяжынскі, Аляксандар Брукнэр, Стывэн Крыстафэр Роўэл, Андраш Золтан(be) ды іншыя[40].

У лацінскім акце разьмежаваньня, выдадзеным у Горадні 13 жніўня 1358 годзе князямі Кейстутам, Патрыкеем і Войшвілтам і баярамі Айкшам, Алізарам і Васком Кірдзеевічамі, ужываюцца трансьлітараваныя ў лаціну «гутарковыя» назвы памежных пунктаў «Каменны брод» (in vulgari a Kamyoni brod) і «вусьце вялікай стругі» (uscze welikey strugi)[41]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[42].

Захаваліся зьвесткі пра пячаці тыпу «ПЕЧАТ» з выявай дзіды і крыжа (пазьней такія выявы сустракаюцца на пячацях Вітаўта). Гісторык і нумізмат Аляксей Ільін датуе іх сярэдзінай XIV ст. і залічвае да пячацяў Кейстута[43]. Таксама захавалася апісаньне пячаці Кейстута з умовы Альгерда і Кейстута з польскім каралём Казімерам (1366 год) з выявай ваяра зь мечам і тарчай, вакол выявы — рускі надпіс[44]:

СЕ ПЕЧАТЬ КИИСТУТИЯ

Паводле ўсіх сьпісаў першай рэдакцыі Летапісцу вялікіх князёў літоўскіх, Кейстут з нагоды скаргі на дзеяньні Ягайлы сказаў наступныя словы свайму сыну Вітаўту: «Бог нас асьцярог». Гісторык Алег Ліцкевіч зьвяртае ўвагу на тое, што Тэадор Нарбут у сваёй публікацыі Хронікі Быхаўца на падставе ўласных уяўленьняў пра Кейстута як паганца зьмяніў гэтую фразу на «Богі нас асьцераглі»[45].

Галерэя рэдагаваць

Уяўныя партрэты рэдагаваць

У мастацтве рэдагаваць

Папярэднік
Альгерд
Вялікі князь літоўскі
1377—1382
Наступнік
Ягайла

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Паводле Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie
  2. ^ Паводле Віленскага сьпісу
  3. ^ Як зазначае Аляксандар Брукнэр, польск. «Dla dzisiejszych Litwomanów bardzo bolesna przy tym uwaga, bo ów Kiejstut, naswybitniejszy Litwy pogańskiej przedstawiciel, nie po litewsku, lecz, o zgrozo, po białorusku rotę przysięgi wraz z swymi odprawia»

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 204.
  2. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  3. ^ Послание литовских князей Кейстута и Любарта жителям Торуни (после 1341), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  4. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 23.
  5. ^ а б в Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 164.
  6. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 30.
  7. ^ Kodeks dyplomatyczny Księstwa Mazowieckiego. — Warszawa, 1863. S. 73.
  8. ^ Договор между Тевтонским орденом в Ливонии и ВКЛ о пограничном режиме на реке Двине (1367), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  9. ^ Договор о перемирии на 10 лет между ВКЛ и Тевтонским орденом (1379), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  10. ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 53.
  11. ^ Перемирие между Великим княжеством Литовским и Великим княжеством Московским (1372), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  12. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 46.
  13. ^ Послание папы Григория XI в.к.л. Ольгерду с призывом принять католичество (1373), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  14. ^ Послание короля Польши и Венгрии Людовика о положении в Подольской земле (1377), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  15. ^ Договор между в.к.л. Ягайлом и магистром Ливонии Вильгельмом фон Фримерсхаймом (1380), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  16. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 5.
  17. ^ Обязательство Тевтонского ордена помогать князю Витовту в возвращении вотчины (1386), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  18. ^ Лицкевич О. В. «Летописец великих князей литовских» и «Повесть о Подолье»: опыт комплексного критического разбора. — СПб., 2019. С. 263—264.
  19. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 447, 519, 527—528, 545—548, 550, 557—558, 563, 566, 588, 570—571, 577, 583, 596, 598, 601—604, 606, 609, 613, 618, 619, 620.
  20. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 529, 531, 535, 555, 570—571, 581, 583, 596, 599, 603, 607, 613—614.
  21. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 508, 522, 527—531, 533—535, 537, 540, 545, 548—549, 567, 573, 595, 614.
  22. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 520, 529, 538—539, 547, 549—550, 555, 562—563, 565, 570, 583, 607, 621.
  23. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 81, 84—85, 94, 104, 106—107, 113.
  24. ^ Chroniken der deutschen Städte. Bd. 1. — Leipzig, 1884. S. 533.
  25. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 3. — Leipzig, 1866. S. 91, 94, 105, 118, 123
  26. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 997.
  27. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 1026.
  28. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 56, 67, 83.
  29. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 56, 72
  30. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 223—225, 238.
  31. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 235.
  32. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 248, 357.
  33. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 251.
  34. ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 217.
  35. ^ Грыцкевіч А. Кейстут // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 86.
  36. ^ Грыцкевіч А. Кейстут // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 87.
  37. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 50.
  38. ^ Арыгінальны тэкст граматы
  39. ^ Brückner A. Mitologia słowiańska i polska. — Warszawa, 1980.
  40. ^ Латышонак А. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. С. 86.
  41. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 62.
  42. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
  43. ^ Ильин А. А. Классификация русских удельных монет. Вып.1. — Л., 1940.
  44. ^ Gumowski M. Pieczecie Ksiazat Litewskich. // Ateneum Wilenskie. Z. 3—4, 1930. S. 702—703.
  45. ^ Лицкевич О. В. «Летописец великих князей литовских» и «Повесть о Подолье»: опыт комплексного критического разбора. — СПб., 2019. С. 122.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць