Кацярына Андрэева (беларуская журналістка)

беларуская журналістка

Кацярына Андрэева (сапр. Бахвалава, нар. 2 лістапада 1993, Менск, Беларусь) — беларуская журналістка, палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.

Кацярына Бахвалава
Імя пры нараджэньні Кацярына Андрэеўна Бахвалава
Род дзейнасьці журналістка
Дата нараджэньня 2 лістапада 1993(1993-11-02) (30 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь
Занятак журналістка, рэпартэрка, палітычны вязень
Месца працы Белсат, Свабода, Наша Ніва
Псэўданім Кацярына Андрэева
Муж Ігар Ільяш
Узнагароды

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і філёлягаў. Пачатковую адукацыю атрымала ў школе № 19, потым вучылася ў беларускамоўнай гімназіі № 23 у Менску.

Пасьля школы паступіла ў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, але на трэцім курсе кінула вучобу і паехала валянтэрам у Гішпанію, дзе болей за два гады выкладала ангельскую мову[1].

Пасьля вяртаньня ў Беларусь на радзіму вырашыла заняцца журналістыкай. Атрымала прызавое месца на конкурсе, пачала публікавацца ў газэце «Наша Ніва»[1].

Супрацоўнічала зь беларускай службай «Свабоды». Ад 2017 года супрацоўнічала з тэлеканалам «Белсат», вяла шматлікія жывыя трансьляцыі з падзеяў у інтэрнэце (стрымы)[1].

У 2020 годзе разам з мужам Ігарам Ільяшом апублікавала кнігу «Беларускі Данбас» пра беларусаў-удзельнікаў расейска-ўкраінскае вайны[1]; але ўжо ў 2021 годзе яе прызналі экстрэмісцкаю ў Беларусі: у кнізе адлюстраваны вынікі шматгадовага журналісцкага расьследаваньня, якое высьвятліла, сярод іншага, як беларускія службы й дзяржпрадпрыемства ўдзельнічаюць у вайне на баку сэпаратыстаў(en)[2].

Арышт, увязьненьне рэдагаваць

Кацярыну ўпершыню затрымлівалі ў 2017 годзе ў Воршы[3]. 12 верасьня 2020 году яна была затрымана АМАПам за прамую трансляцыю жаночага маршу ў Менску і арыштавана на 3 сутак[3].

15 лістапада 2020 году затрыманая падчас стрыму з акцыі па ўшанаваньні памяць Рамана Бандарэнкі, забітага падчас пратэстаў, зьвязаных з прэзыдэнцкімі выбарамі жніўня 2020 г. Да лютага 2021 г. утрымоўвалася ў СІЗА №1.

Разам з калегай-журналісткай Дар’яю Чульцоваю была абвінавачаная паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу РБ — «Арганізацыя й падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»[4].

24 лістапада 2020 году сумеснай заяваю дзесяці арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, была прызнаная палітычнаю зьняволенаю[5].

18 лютага 2021 году суд Фрунзэнскага раёну Менску (судзьдзя — Натальля Бугук, дзяржаўны абвінаваўца — Аліна Касьянчык, сьледчы — Ігар Курыловіч[6]) прысудзіў Андрэевай і Чульцовай 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму[7].

27 сакавіка 2021 году стала вядома, што ў жодзінскай турме Андрэева атрымала статус схільнай да экстрэмізму за адмову прызнаць сваю віну перад турэмнаю камісіяю й была ўзятая пад асаблівы кантроль[8].

Апэляцыя на вырак, разгледжаная судом гораду Менску 23 красавіка 2021 году, задаволена не была[9].

13 ліпеня 2022 году Андрэевай дадаткова прысудзілі 8 год калёніі па абвінавачаньні ў здрадзе дзяржаве[10].

Рэакцыя на пераслед рэдагаваць

4 лютага 2021 году шэфства над палітычнаю зьняволенаю ўзяла Дэляра Буркгарт, дэпутатка Эўрапейскага парляменту[11]. 8 лютага 2021 году Амбасада ЗША ў Беларусі(pl) выступіла з заяваю, у якой заклікала вызваліць Чульцову і Андрэеву[12]. Пасьля вынясеньня прысуду, 18 лютага 2021 году, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў амніставаць Чульцову і Андрэеву[13].

Згодна з рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ад 21 чэрвеня 2021 году, судзьдзя Натальля Бугук была ўнесена ў Чорны сьпіс Эўразьвязу ў тым ліку за «шматлікія палітычна матываваныя пастановы ў дачыненьні да журналістаў і пратэстуючых, у прыватнасьці вынясеньне выраку Кацярыне Бахвалавай (Андрэевай) і Дар’і Чульцовай» і парушэньні правоў на абарону й справядлівы суд(uk)[6]. Гэтым жа рашэньнем у санкцыйны сьпіс былі ўключаны памочнік пракурора суда Фрунзэнскага раёну Менску Аліна Касьянчык у тым ліку за прыцягненьне да крымінальнае адказнасьці журналістак за «відэазапіс мірных акцыяў пратэсту паводле беспадстаўных абвінавачваньняў у „змове“ й „парушэньні грамадзкага парадку“», старшы сьледчы суда Фрунзэнскага раёну Менску Ігар Курыловіч у тым ліку за падрыхтоўку палітычна матываванае крымінальнае справы супраць журналістак, якія зафіксавалі мірныя акцыі пратэсту[6].

Узнагароды рэдагаваць

Ацэнкі рэдагаваць

«Моцныя духам, упэўненыя ў сваёй праваце, падтрыманыя сябрамі, калегамі й зусім незнаёмымі людзьмі — такімі ўвойдуць у падручнікі Каця й Даша», — пісала Аксана Колб, галоўны рэдактар «Новага часу», няпярэдадні вынясеньня прысуду Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай[24].

Сям’я рэдагаваць

Муж — Ігар Ільяш, журналіст «Свабоды»

Дзед — Сяргей Ваганаў, журналіст, былы галоўны рэдактар газэты «Труд в Беларуси»

Прадзед — Давід Пінхасік, журналіст газэты «Советская Белоруссия»

Прабабка — Марыя Ваганава, журналістка газэты «Советская Белоруссия», стваральніца і першы галоўны рэдактар газэты «Палеская праўда».

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г Зміцер Панкавец. (2020-11-21) Хто такая журналістка Кацярына Андрэева? Расказваюць яе муж і дзядуля. Наша НіваПраверана 2021-03-25 г. Архіўная копія ад 2021-03-25 г.
  2. ^ У Менску судзілі кнігу «Беларускі Данбас». Прызналі экстрэмісцкаю // Тэлеканал «Белсат», 26 сакавіка 2021 г. Праверана 15 красавіка 2021 г.
  3. ^ а б Antoni Styrczula(pl). (2021-02-05) Mąż aresztowanej reporterki Biełsatu: „To tak bolesne nie móc przytulić ukochanej osoby” (пол.). БелсатПраверана 2021-03-27 г. Архіўная копія ад 2021-02-05 г.
  4. ^ Дар’я Чульцова, журналістка тэлеканала «Белсат» — Вясна (цэнтар)
  5. ^ Правозащитники признали политзаключенными журналисток Борисевич, Андрееву и Чульцову (рас.). naviny.by (2020-11-24). Праверана 2020-12-11 г. Архіўная копія ад 2020-11-24 г.
  6. ^ а б в COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex(en), 21.06.2021
  7. ^ Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». ФОТА і ВІДЭА. Свабода (2021-02-18). Праверана 2021-03-16 г. Архіўная копія ад 2021-03-15 г.
  8. ^ Ва ўліковай картцы напісана «змагарка». Кацярыну Андрэеву паставілі на ўлік як асобу, схільную да экстрэмізму // Тэлеканал «Белсат», 26 сакавіка 2021 г. Праверана 15 красавіка 2021 г.
  9. ^ Суд пакінуў без зменаў вырак Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Каці і Дашы ў зале не было (бел.). Белсат (2021-04-23). Праверана 2021-04-23 г. Архіўная копія ад 2021-04-23 г.
  10. ^ Палітзняволеная Кацярына Андрэева падала апеляцыйную скаргу на вынесены нядаўна прысуд (бел.) Новы час
  11. ^ Members of Parliament from Switzerland, Germany and Ireland take over godparenthood for Yuliya Slutskaya, Katsiaryna Andreyeva and Vitold Ashurak (анг.). Libereco (2021-02-04). Праверана 2021-02-24 г. Архіўная копія ад 2021-02-04 г.
  12. ^ ЗША заклікалі вызваліць журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову перад судом. Свабода (2021-02-08). Праверана 2021-03-16 г. Архіўная копія ад 2021-03-16 г.
  13. ^ Польскі прэзыдэнт заклікаў улады Беларусі амніставаць асуджаных журналістак «Белсату». Свабода (2021-02-18). Праверана 2021-03-16 г. Архіўная копія ад 2021-03-15 г.
  14. ^ Названыя ляўрэаты Нацыянальнай праваабарончай прэміі // Праваабарончы цэнтар «Вясна», 10 сьнежня 2020 г. Праверана 27 сьнежня 2020 г.
  15. ^ Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі імя Дар’юша Фікуса. Будзьма беларусамі! (2021-03-10). Праверана 2021-03-10 г. Архіўная копія ад 2021-03-10 г.
  16. ^ Катерина Борисевич, Катерина Андреева и Дарья Чульцова удостоены премии «Гонар журналістыкі» (рас.). Брестская газета (2021-04-09). Праверана 2021-04-10 г. Архіўная копія ад 2021-04-09 г.
  17. ^ Axel-Springer-Preis an Nachwuchsjournalisten verliehen (ням.). Die Welt(be) (2021-06-07). Праверана 2021-06-08 г. Архіўная копія ад 2021-06-08 г.
  18. ^ Журналистки Андреева и Чульцова стали лауреатами журналистской премии за мужество (рас.). Хартыя’97 (2021-06-10). Праверана 2021-06-10 г. Архіўная копія ад 2021-06-10 г.
  19. ^ - Leipziger Medienpreis geht an belarussische Journalistinnen (ням.). Deutschlandfunk Kultur(de) (2021-07-29). Праверана 2021-07-29 г. Архіўная копія ад 2021-07-29 г.
  20. ^ „Zeichen der Ermutigung“ nach Belarus (ням.). Medienstiftung der Sparkasse Leipzig(de) (2021-07-29). Праверана 2021-07-29 г. Архіўная копія ад 2021-07-29 г.
  21. ^ Ольга Кепински. (2021-08-12) Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам (рас.). euronews(be)Праверана 2021-08-12 г. Архіўная копія ад 2021-08-12 г.
  22. ^ Adom Ik. (2021-10-16) Kaciaryna Andrejewa i Daria Czulcowa europejskim dziennikarzem roku (пол.). ПТБ-ІнфаПраверана 2021-10-17 г. Архіўная копія ад 2021-10-17 г.
  23. ^ PRIX EUROPA 2021 European Journalist of the Year 2021 (анг.). Prix Europa(de) (2021-10-15). Праверана 2021-10-17 г. Архіўная копія ад 2021-10-17 г.
  24. ^ Аксана Колб. Помста за праўду // Новы час. — 2021. — № 6 (714). — С. 1.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць