Кацусіка Хакусай (па-японску: 葛飾北斎 — болей вядомы як проста Хакусай, што перакладаецца як Вучань паўночнай зоркі) — адзін з найвыбітных японскіх мастакоў і гравэраў, які маляваў у стылі ўкіё-э. Нарадзіўся ў кастрычніку ці лістападзе 1760 году ў Эда (цяпер Токіё), памёр 10 траўня 1849 году.

Кацусіка Хакусай
Імя пры нараджэньні 葛飾北斎
Дата нараджэньня 31 кастрычніка 1760(1760-10-31)[1][2]
Месца нараджэньня Эда, Японія
Дата сьмерці 10 траўня 1849(1849-05-10)[3][2][4][…] (88 гадоў)
Месца сьмерці Эда, Японія
Занятак мастацтва, гравюра
Навуковая сфэра укіё-э[d], малярства[5], выяўленчае мастацтва[5], wood engraving technique[d][5], графіка[d][5], illustration[d][5] і малюнак[5]
Гады дзейнасьці 1808[6]
Жанры укіё-э[d][7] і партрэт[7]
Плынь ўкіё-э
Працы цыкль пэйзажных гравюраў «36 відарысаў на гару Фудзі»
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія рэдагаваць

Сапраўдным імем Хакусай было Такітара, але ён працаваў пад шматлікімі псэўданімамі, напр. Schunrō, Sōri, Taito, Manji. Ён нарадзіўся ў квартале Варагэсуй раёну Ходзё, Эда. Вучыўся мастацтву ў майстэрні Сунсё (1726—1792 гады). Хутка ён стаў вядомы як вельмі працавіты мастак, выдатны гравэр, ілюстратар і карыкатурыст. У 1779 годзе Хакусай стварыў сэрыю тэатральных партрэтаў. У 1791 годзе яго запрасілі стварыць некалькі гравюраў для выдаўца Цутая Дзюдзабура.

 
«Паўднёвы вецер, чыстае неба».

1793 і 1794 гады сталі пераломнымі ў жыцьці Кацусіка Хакусай. Ён адмовіўся ад агульнапрынятага стылю і стаў выпрацоўваць уласны, вывучаючы японскія школы жывапісу Рымпа і Тоса, а так сама эўрапейскую пэрспэктыву.

У 1795 годзе выйшлі яга ілюстрацыі да паэтычнай анталёгіі «Кэка Эда мурасакі». У наступныя тры гады Хакусай стварае шмат гравюраў і альбомных лістоў. Апошнія «сурымона" — мелі вялізарны посьпех. Пасьля гэтага іншыя мастакі пачалі капіраваць стыль Кацусіка Хакусай. З гэтага часу мастак пачаў пастаянна выкарыстоўваць свой псэўданім «Хакусай», якім ён падпісваў гравюры і жывапісныя працы.

 
Выявы купальшчыкаў з «Мангі» Хакусая.

З гэтага часу мастак, атрымаўшы некаторы аўтарытэт, часта выстаўляў свае творы для грамадзтва. У 1804 годзе на тэрыторыі храму Эда, Хакусай намаляваў выяву Бадгідгармы памерам 240 м². У 1804—1813 гады ён маляваў ілюстрацыі для камічных аповесьцяў «ёміхон», вядомых аўтараў Кёкутэя Бакіна і Рутэя Танэхіка.

У сваіх творах ён, звычайна, маляваў некалькі людзей, адлюстроўваючы атмасфэру японскага жыцьця. Акрамя таго, Хакусай маляваў партрэты сучасных яму паэтаў. Акрамя людзей ён маляваў кветкі, будынкі, масты і г.д. З дапамогай сваіх вучняў Хакусай здолеў выдаць 15 тамоў эскізаў і рысункаў «Манга» ў 1814 годзе.

Яго працы значна паўплывалі на эўрапейскіх экспрэсіяністаў, такіх яе Клёд Манэ і г.д. Адной зь яго найвядомых працаў зьяўляецца цыкл пэйзажных гравюраў «36 відаў на гару Фудзі», які быў створаны ў 1826—1833 гады у навакольлі Токіё. Ён складаецца з 46 гравюраў (10 было дадана пазьней). У канцы 1934 году, перад выхадам сэрыі кніжнай гравюры «Фугаку хякэй», мастак пакінуў Эда і год жыў у працоўным раёне на паўвысьпе Міюра на поўдзень ад Эда. У гэты час (1935 год) пачала выдавацца яго апошняя сэрыя гравюраў «Хякунін ісю ўба га этокі» — «Сто вершаў у выкладаньні няні» (выявы да зборніка «100 вершаў 100 паэтаў»). Усяго ў гэтай сэрыі было 28 гравюраў і 62 эскізы.

 
Малюнак «Рэгіён Хадагая, тракт Такайда» з цыклю «36 відарысаў на гару Фудзі».

У 1936 годзе Хакусай вярнуўся ў Эда, калі горад быў зруйнаваны мясцовай бяднотай, і яму давялося гандляваць уласнымі карцінамі каб зарабіць на ежу. У 1839 годзе ў майстэрні Кацусіка Хакусай адбыўся пажар, які зьнішчыў усе накіды і працоўныя матэрыялы. Пасьля гэтага мастак амаль перастаў працаваць.

У веку 83 гадоў Хакусай выправіўся ў Абусэ ў правінцыі Сінана (цяпер прэфэктура Нагана) на запрашэньне заможнага земляроба Такая Казана, дзе ён прабыў некалькі гадоў[8]. За час знаходжаньня там ён стварыў некалькі шэдэўраў, у тым ліку «Мужчынскую хвалю» і «Жаночую хвалю»[8]. Паміж 1842 і 1843 гадамі, як творца сам называў гэтую працэдуру як «штодзённы экзарцызм», Хакусай кожную раніцу маляваў чарніламі на паперы кітайскіх ільвоў як абярэг ад няшчасьцяў[9][10]. Хакусай працягваў працаваць амаль да свайго скону, стварыўшы на пачатку 1849 году «Дымны цмок уцякае з гары Фудзі»[11] і «Тыгра ў сьнезе».

Самым вядомым вучнем Кацусіка Хакусай стаў Татоя Хакэй, які маляваў ілюстрацыі для кніг і «сурымона». У сваім жыцьці Хакусай намаляваў ілюстрацыі для прыкладна 500 кніжак, зь якіх частку напісаў сам.

Спадчына рэдагаваць

 
Вокладка партытуры Клёда Дэбюсі «Мора».

Хакусай меў дасягненьні ў розных сфэрах як мастак. Больш за 70 гадоў ён рабіў эскізы кніжных ілюстрацыяў і гравюры на дрэве, эскізы і жывапіс[12]. Хакусай быў адным зь першых экспэрымэнтатараў з заходняй пэрспэктывай сярод японскіх мастакоў[13]. Сам Хакусай знаходзіўся пад уплывам Сэсю і іншых пралстаўнікоў кітайскага жывапісу[14]. Ягоны ўплыў меў распаўсюд ва ўсім сьвеце, у тым ліку сярод ягоных заходніх сучасьнікаў у Эўропе XIX стагодзьдзя, калі пачалася цікавасьць да япанізму, які пачаўся з захапленьня калекцыянаваньня японскага мастацтва. Некаторыя зь першых узораў можна было пабачыць у Парыжы, калі прыкладна ў 1856 годзе францускі графік, дызайнэр і калега многіх мастакоў-імпрэсіяністаў, такіх як Эдуард Манэ[15].

Хакусай таксама паўплываў на рух імпрэсіянізму. Тэмы, якія паўтараюць ягоную творчасьць, раскрываюцца ў творчасьці Клёда Манэ і П’ера-Агюста Рэнуара, а таксама ў стылі мадэрн, або югендштыль у Нямеччыне. Ягоныя гравюры на дрэве зьбіраліся многімі эўрапейскімі мастакамі, у тым ліку Эдгарам Дэга, Полем Гагенам, Густавам Клімтам, Францам Маркам, Аўгустам Маке, Эдуардам Манэ і Вінцэнтам ван Гогам[16]. Дэга лічыў, што Хакусай ня проста адзін мастаком сярод іншых у плывучым сьвеце, а ён асобны востраў, кантынэнт альбо нават цэлы сьвет[17]. Матыў удару хлыстом Гэрмана Обрыста стаў прыкладам нована руху, які знаходзіўся пад прыкметным уплывам творчасьці Хакусая. Паэма «Мора» францускага кампазытара Клёда Дэбюсі, зь якім ён дэбютаваў у 1905 годзе, як мяркуецца, быў натхнёны творам Хакусая «Вялікая хваля». Гэты твор быў у гасьцінным пакоі кампазытара, і ён адмыслова папрасіў скарыстаць яе на вокладцы апублікаванай партытуры, якая атрымала шырокі распаўсюд, а сама музыка ўлучала японскія гармоніі[18].

Нават па ягонай сьмерці выставы твораў аўтара маюць папулярнасьць. У 2005 годзе ў Такійскім нацыянальным музэі ладзілася выстава мастка, якую пабачыла найбольшая колькасьць наведвальнікаў сярод усіх выставаў у тым годзе[19]. Некалькі карцінаў з такійскай выставы таксама былі выстаўленыя ў Вялікабрытаніі. У 2017 годзе Брытанскі музэй правёў першую выставу твораў Хакусая пазьнейшых гадоў. Сярод прац, улучаных у экспазыцыю, была «Вялікая хваля»[20].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Hokusai // Lambiek Comiclopedia (анг.)Lambiek, 1999.
  2. ^ а б Hokusai // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  3. ^ RKDartists (нід.)
  4. ^ Katsushika Hokusai // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  5. ^ а б в г д е Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  6. ^ 1808 // https://hdl.handle.net/20.500.11840/698540
  7. ^ а б https://www.rijksmuseum.nl/en/rijksstudio/2084333--etamemeta/collections/colour-woodcut-xylography?ii=0&p=0
  8. ^ а б «Welcome to the World of Hokusai, an „Old Man Mad About Painting“!». Hokusai Kan. Hokusai Museum.
  9. ^ Machotka, Ewa (2009). «Visual Genesis of Japanese National Identity: Hokusai’s Hyakunin Isshu». Peter Lang. — ISBN 978-90-5201-482-1.
  10. ^ «Fine Japanese Art, lot 252». Bonhams.
  11. ^ «The Dragon of Smoke Escaping From Mount Fuji, 1849 by Hokusai». Katsushika Hokusai.
  12. ^ Finley, Carol (1.01.1998). «Art of Japan: Wood-block Color Prints». Lerner Publications. — ISBN 978-0-8225-2077-1.
  13. ^ Kadar, Endre E.; Effken, Judith A. (5.11.2008). «Paintings as Architectural Space: „Guided Tours“ by Cézanne and Hokusai». Ecological Psychology. 20 (4): 299—327. — doi:10.1080/10407410802421874.
  14. ^ «Life and Art of Katsushika Hokusai» in From the Floating World: Part II: Japanese Relief Prints. California State University, Chico.
  15. ^ Wilson-Bareau, Juliet, ed. (2004). «Manet by himself: Correspondence and conversation» (2nd ed.). London: Time Warner Books UK. — С. 24. — ISBN 0-316-72809-8.
  16. ^ Rhodes, David (2011). «Hokusai Retrospective». The Brooklyn Rail.
  17. ^ «How, after death, Hokusai changed art history». Phaidon.
  18. ^ Thompson, Sarah E. (2023). «Hokusai: Inspiration and Influence» (1st ed.). Boston, MA: MFA Publications. — С. 116. — ISBN 9780878468904.
  19. ^ Brown, Kendall H. (13.08.2007). «Hokusai and His Age: Ukiyo-e Painting, Printmaking and Book Illustration in Late Edo Japan (review)». The Journal of Japanese Studies. 33 (2): 521—525. — doi:10.1353/jjs.2007.0048.
  20. ^ Carelli, Francesco (2018). «Hokusai: beyond the Great Wave». London Journal of Primary Care. 10 (4): 128—129. — doi:10.1080/17571472.2018.1486504. PMID 30083250.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць