Каханавічы

вёска ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Каха́навічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Бярозаўкі. Цэнтар сельсавету Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 575 чалавек. Знаходзяцца за 20 км на паўночны ўсход ад Дрысы, на скрыжаваньні аўтамабільных дарог на Дрысу, Расоны, граніцу з Расеяй.

Каханавічы
лац. Kachanavičy
Палац Храпавіцкіх, 1910 г.
Палац Храпавіцкіх, 1910 г.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дрысенскі
Сельсавет: Каханавіцкі
Насельніцтва: 575 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2151
Паштовы індэкс: 211625
СААТА: 2210847066
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°52′11″ пн. ш. 28°7′51″ у. д. / 55.86972° пн. ш. 28.13083° у. д. / 55.86972; 28.13083Каардынаты: 55°52′11″ пн. ш. 28°7′51″ у. д. / 55.86972° пн. ш. 28.13083° у. д. / 55.86972; 28.13083
Каханавічы на мапе Беларусі ±
Каханавічы
Каханавічы
Каханавічы
Каханавічы
Каханавічы
Каханавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Каханавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваліся рэшткі палацава-паркавага комплексу Храпавіцкіх, помніка архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Храпавіцкіх.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Упершыню Каханавічы ўпамінаюцца ў XVII стагодзьдзі як уладаньне Лавейкаў. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

Каля 1628 году Крыстына Лавейка выйшла замуж за Яўстаха Храпавіцкага. Пазьней Каханавічы перайшлі да Навачынскіх. У 1694 годзе Флярыян і Эва Навачынскія фундавалі тут царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Па 1710 годзе іхная адзіная дачка Мар’яна выйшла замуж за Аляксандра Рудаміну-Дусяцкага. Апошні прадаў Каханавічы Дамініку Храпавіцкаму. Ад Дамініка маёнтак перайшоў да ягонага сына Яўстаха, які разам з сваёй маці Ружай з Рыпінскіх у 1750 годзе збудаваў тут новую царкву на месцы старой.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Каханавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні. Мястэчка знаходзілася ў валоданьні Храпавіцкіх. У 1823 годзе Яўстах Храпавіцкі збудаваў тут рымска-каталіцкую капліцу Маці Божай. У 2-й палове XIX ст. у Каханавічах было 26 двароў, працавалі лякарня і школа.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Каханавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Каханавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Каханавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1998 год у Каханавічах было 276 двароў. У 2009 годзе Каханавічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 359 чал. (177 муж. і 182 жан.), зь іх шляхты 36 муж. і 38 жан., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 3 жан., купцоў-хрысьціянаў 6 муж. і 5 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 2 муж. і 3 жан., мяшчанаў-юдэяў 76 муж. і 87 жан., сялянаў зямянскіх 37 муж. і 29 жан., аднадворцаў 14 муж. і 11 жан., адстаўных салдатаў 4 муж. і 6 жан.[3]; 1883 год — 272 чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 24 чал.[5]; 1998 год — 609 чал.[6]; 1999 год — 640 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 575 чал.

Інфрастуктура рэдагаваць

У Каханавічах працуюць сярэдняя школа-сад, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

У Каханавічах знаходзіцца магіла І. Храпавіцкага.

Страчаная спадчына рэдагаваць

Асобы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 416.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 224.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Верхнядзвінскага р-на. У 2 кн. Кн. 2. — Мн.: Паліграфафармленне, 2000. — 395, [1] с. ISBN 985-6351-07-3. С. 354.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 189.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць