Катынь

вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласьці Расеі

Ка́тынь[a] (па-расейску: Катынь) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскае вобласьці Расеі, на рацэ Дняпры. Адміністрацыйны цэнтар Катынскага сельскага паселішча. Знаходзіцца за 18 км на захад ад Смаленску, чыгуначная станцыя.

Катынь
«Тры Крыжы», Катынскі мэмарыял
«Тры Крыжы», Катынскі мэмарыял
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Смаленская вобласьць
Муніцыпальны раён: Смаленскі
Плошча: 27,94 км²
Вышыня: 167 м н. у. м.
Насельніцтва (2007)
колькасьць: 1737 чал.
шчыльнасьць: 62,17 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 481
Паштовы індэкс: 214522
Нумарны знак: 67
Геаграфічныя каардынаты: 54°46′12.32″ пн. ш. 31°41′23.32″ у. д. / 54.7700889° пн. ш. 31.6898111° у. д. / 54.7700889; 31.6898111Каардынаты: 54°46′12.32″ пн. ш. 31°41′23.32″ у. д. / 54.7700889° пн. ш. 31.6898111° у. д. / 54.7700889; 31.6898111
Катынь на мапе Расеі
Катынь
Катынь
Катынь
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Катынь сталася вядомай у сьвеце як месца сталінскага генацыду (Катынскі расстрэл) эліты міжваеннай Польскай Рэспублікі.

10 красавіка 2010 году ў выніку авіякатастрофы загінулі ўсе чальцы польскай урадавай дэлегацыі на чале з прэзыдэнтам Лехам Качынскім, якая мелася ўзяць удзел у жалобных ўрачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне Катынскага расстрэлу.

Этымалёгія назвы рэдагаваць

Існуе дзьве вэрсіі паходжаньня назвы:

  • ад дзеяслова катаць, каціць (магчыма што судны на Шляху з варагаў у грэкі перакочваліся на коўзанках з басэйну Дняпра ў басэйн Дзьвіны);
  • ад старажытнарускага каць, катунь (постаць, лягер).

Славутасьці рэдагаваць

На ўсход ад Катыні, каля Гняздова, ад адцінку 5 км па правым беразе Дняпра знаходзяцца некалькі тысячаў курганоў і два гарадзішчы IX—X стагодзьдзяў.

У найбліжэйшым лесе, празваным Катынскім лесам, ва ўрочышчы Казіныя горы побач з Гнёздавам знаходзіцца месца катынскіх расстрэлаў — месца масавага забойства афіцэраў Войска Польскага і савецкіх грамадзянаў.

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ У дачыненьні націску: апроч прыведзенага тапанімічнага націску (гл. сайт Дзяржаўнага мэмарыяльнага комплексу «Катынь» http://katyn-memorial.ru/ і артыкул http://www.smolgazeta.ru/officially/3049-film-quotkatynquot-vzvolnoval-smolyan.html), сустракаюцца крыніцы зь іншым варыянтам націску: у расейскіх і беларускіх СМІ і ў афіцыйных заявах сустракаецца вымаўленьне з націскам, які прыпадае на другі склад. Самі катынцы і жыхары Смаленску і Смаленскай вобласьці вымаўляюць гэтую назву з націскам на першы склад: гэта фіксуецца, напрыклад, у зваротах Патрыярха Кірылы, а таксама ў артыкуле ў «Смаленскай газэце».

Літаратура рэдагаваць

  • Катынь // Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць