Катунь

рака на Алтаі

Кату́нь (па-паўднёваалтайску: Кадын, па-расейску: Кату́нь) — рака ў Расеі, у Рэспубліцы Алтай и Алтайскім краі. Зьліваецца з ракой Бія за 19 км на паўднёвы захад ад гораду Бійск, утварае раку Об.

Рака
Катунь

па-паўднёваалтайску: Кадын
Катунь у Чэмальскім раёне Рэспублікі Алтай
Катунь у Чэмальскім раёне Рэспублікі Алтай
Агульныя зьвесткі
Выток Ледавік Гэблера
Вусьце Об
Краіны басэйну Расея
Вобласьці Рэспубліка Алтай
Даўжыня 688 км
Сярэднегадавы сьцёк Об
Плошча басэйну 60 900 км²
Месцазнаходжаньне
Катунь на мапе

Даўжыня ракі 688 км, плошча вадазбору 60,9 тыс. км². Бярэ пачатак з Катунскага ледавіка на паўднёвым схіле гары Бялуха. У сярэднім цячэньні працякае ў шырокай даліне, разьбіваючыся на пратокі; у ніжнім — у параўнальна вузкай даліне, месцамі пашыраецца да 4 км; за 70 км ад вусьця выходзіць на раўніну.

У сярэднім цячэньні рака перасякае Чуйскі тракт[1]. Жыўленьне ледавіковае і сьнегавое. Сярэдні гадавы выдатак вады каля населенага пункту Сросткі (53 км ад вусьця) 626 м³/сек. Замярзае ў вярхоўях ў сьнежні, у нізоўях — напрыканцы лістападу, раскрываецца ў першай палове красавіка. Суднаходная на 75 км ад вусьця[1]. На правым беразе знаходзіцца сяло Сросткі.

Прытокі: справа — Аргут, Чуя; зьлева — Кокса, Сема.

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 202. — 538 с. — 100 000 ас. (рас.)

Літаратура рэдагаваць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 202. — 538 с. — 100 000 ас. (рас.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць