Катастрофа МіГ-29 пад Ганцавічамі (2010)

Катастрофа МіГ-29 пад Баранавічамі — авіякатастрофа, якая адбылася 23 верасьня 2010 году за 3-5 км[1] ад вёскі Разьдзялавічы Ганцавіцкага раёну[2].

Катастрофа МіГ-29 пад Ганцавічамі
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 23 верасьня 2010 г.
Характар паденьне на зямлю
Месца катастрофы Ганцавічы, Берасьцейская вобласьць
Пункт вылету 61-я зьнішчальная авіяцыйная база ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл (Баранавічы)
Паветранае судна
Назва самалёта МіГ‑29
Пасажыры 0
Экіпаж 2
Загінулі 2
Выжылі 0

На 1 лістапада 2010 расьледваньне абставін катастрофы было скончана. Вынікі не афішаваныя былі перарадзены Міністру ўзброеных сілаў Юрыю Жадобіну. Зьнятая заброна на палёты Міг-29[3].

Абставіны рэдагаваць

Зьнішчальнік МіГ-29 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл (Баранавічы) выконваў плянавыя палёты. Катастрофа адбылася а 16:20[4] пад Ганцавічамі пры выкананьні элемэнтаў пілатажу павышанай складанасьці[5]. Паводле зьвестак Мінабароны, прадухіляючы падзеньне самалёту на населеныя пункты, экіпаж адвёў машыну ў раён лясіста-балоцістай мясцовасьці, дзе і адбылося яе крушэньне. Пілоты загінулі[6].

Сьлед падзеньня расьцягнуўся прыкладна на 300 мэтраў па лесе, зрэзаўшы і паваліўшы дрэвы[7].

Самалёт рэдагаваць

МіГ-29УБ 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы раней быў на ўзбраеньні 927-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы, якая дыслякавалася на аэрадроме «Асаўцы» (Бяроза). У жніўні 2010 асабісты састаў і тэхніка 927-й ЗАБ ўвайшлі ў склад 61-й ЗАБ[8].

Зьнішчальнік быў застрахаваны, паведаміў начальнік прэс-службы Мінабароны Вячаслаў Раменчык[1].

Ахвяры рэдагаваць

Загінулі ўсе чальцы экіпажу:

Крыніцы рэдагаваць