Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Дарава)

рыма-каталіцкі касьцёл у Дараве
Сакральны будынак
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Мястэчка Дарава
Каардынаты 53°6′31″ пн. ш. 26°10′4″ у. д. / 53.10861° пн. ш. 26.16778° у. д. / 53.10861; 26.16778Каардынаты: 53°6′31″ пн. ш. 26°10′4″ у. д. / 53.10861° пн. ш. 26.16778° у. д. / 53.10861; 26.16778
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Дата заснаваньня 1938
Сайт glinka.digi.pl/darewo/ar…
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі у Дараве — каталіцкі храм на ўзвышшы па-над Шчараю. Знаходзіцца ў вёсцы Дарава Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Гісторыя рэдагаваць

Вядома, што навагарадзкі намесьнік Петраш Манцігірдавіч, які займаў гэтую пасаду з 1430 па 1434 год даў грошы на пабудову першага драўлянага касьцёлу ў Дараве. Храм збудавалі ў 1440 годзе на высокім беразе па-над Шчарай, дзе знаходзіцца сучасны касьцёл.

9 сакавіка 1618 году рашэньнем віленскага біскупскага капітула «…дадзена капу хвоек з маёнтка Лук на касцёл, што будуецца ў Дараве».

За часамі Трынаццацігадовай вайны 1654—1667 храм быў зьнішчаны. Нешта здарылася і са сьвятаром, бо туды быў накіраваны «камендар».

Вядома, што новы касьцёл Узнясеньня Найсьвяцейшай Панны Марыі быў адбудаваны ў 1841.

Напярэдадні Першай сусьветнай вайны, сталага пробашча не было. Абавязкі выконвалі розныя ксядзы зь іншых парафіяў, сярод якіх і беларускі каталіцкі сьвятар Фабіян Абрантовіч.

Напярэдані набліжэньня фронту ў 1915 парафіяне начале з кс. Казімерам Ёдкам зьнялі званы зь вежаў касьцёла і ўтапілі іх у Шчары. Пад час баявых дзеяньняў вёска разам з касьцёлам была зьнішчана.

У 1926 годзе а. Казімер Ваньковіч здолеў збудаваць капліцу дзе адпраўляў набажэнствы.

У 1931 у Дараве новы пробашч Станіслаў Шаплевіч. Ён актыўна далучаецца да будовы новага касьцёлу. Праект храму распрацаваў інжынэр з Баранавічаў Браніслаў Іванчык. З бэтонных нямецкіх бліндажоў мясцовымі жыхарамі высякаюцца блёкі на муры касьцёлу.

У 1936 годзе згарэла дараўская каплічка. Гэта надало імпэту парафіянам і 15 жніўня 1938 году біскуп пінскі Казімер Букраба асьвяціў храм.

Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе кс. Шаплевіч вымушаны быў хавацца. Яго перахоўвалі мясцовыя парафіяне з розных вёсак і хутароў. З прыходам немцаў да 1942 году Шаплевіч аднавіў набажэнствы ў касьцёле, але пасьля ізноў вымушаны быў хавацца, бо немцы мелі падазрэньні на яго ў сувязях з Арміяй Краёвай.

Падчас баёў 1944 году савецкія войскі абстралялі касьцёл з гарматаў. Сьцены з бліндажоў вытрымалі (падчас рэстаўрацыі ў 1990-я ў адным з муроў знайшлі неразарваны снарад).

Ксянза Шаплевіча з прыходам савецкіх войскаў мясцовыя жыхары працягвалі хаваць. НКВД затрымала яго толькі 1 траўня 1947 году ў в. Літва. Ксёндз быў асуджаны як амэрыканскі шпіён да 25 гадоў вязьніцы і высланы ў Інту.

У 1956 годзе Шаплевіч вызваліўшыся ня зьехаў у Польшчу, а вярнуўся ў родную парафію. Аднак харам з 1949 году выкарыстоўваўся як склад. Шаплевіч праводзіў набажэнствы ў прыватных дамах і ў капліцы в. Макееўшчына (да 1960 году). Пасьля сьмерці ксядза ў 1975 годзе людзі працягвалі патрабаваць вяртаньня касьцёлу. Таму савецкія ўлады пспрабавалі храм зьнішчыць. 3 жніўня 1986 быў зьдзейсьнены падпал, але згарэў толькі дах. Пасьля ўлады спрабавалі разбурыць сьцены, але муры зь нямецкіх бліндажоў не паддаліся.

У 1990 касьцёл вярнулі вернікам. Урачыстая рэкансекрацыя храму адбылася 15 жніўня 1992 пры ўдзеле Казіміра Сьвентака.

Каля храму ўсталяваны бюст а. Шаплевіча.

Пробашчы парафіі рэдагаваць

  • Адам Піянтроўскі (1871—1872)
  • Стэфан Вайноўскі (? — 1904)
  • Казімер Ваньковіча (1906—1908)
  • Казімер Ёдка (1911—1915)
  • Казімер Ваньковіча (пасьля 1920 — ?)
  • Станіслаў Шаплевіч (1931 — верасень 1939, чэрвень 1941—1942, далей падпольна да 1947 і паўпадпольна 1956—1975)
  • Ежы Мазур (15 жніўня 1992 — 1996)
  • Ян Глінка (26 чэрвеня 1996 — дасюль)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Дарава)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў