Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Лагішын)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Краіна Беларусь
Мястэчка Лагішын
Каардынаты 55°20′17″ пн. ш. 25°59′11″ у. д. / 55.33806° пн. ш. 25.98639° у. д. / 55.33806; 25.98639Каардынаты: 55°20′17″ пн. ш. 25°59′11″ у. д. / 55.33806° пн. ш. 25.98639° у. д. / 55.33806; 25.98639
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Лагішыне. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы драўляны касьцёл у Лагішыне збудавалі ў 1634 годзе з фундацыі Альбрэхта Станіслава Радзівіла. У 1678—1773 гадох пры касьцёле дзейнічала езуіцкая місія.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Лагішын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1865 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Будаваньне новага мураванага касьцёла вялося ў 1907—1910 гадох. Урачыстая кансэкрацыя сьвятыні адбылася 14 ліпеня 1913 году.

Найноўшы час рэдагаваць

1 студзеня 1997 году намаганьнямі кардынала Казімера Сьвёнтака аднавілі і 10 траўня таго ж году ўрачыста перадалі касьцёлу абраз Маці Божай Лагішынскай.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Да прастакутнага ў пляне асноўнага аб’ёму пад 2-схільным дахам далучаюцца 4-ярусная шатровая званіца і 5-гранная апсыда. Сьцены падзяляюцца стральчатымі вокнамі-біфорыюмамі і 2-ступеньчатымі контрфорсамі ў прасьценках. Асымэтрыю ў агульную кампазыцыю ўносяць прыбудовы да апсыды закрысьціі і гранёнай вежы да званіцы. Уваход вылучаецца стральчатым парталам зь вімпэргам, над якім месьціцца акно-біфорыюм, якое асьвятляе арганную галерэю. Тарцы 2-схільнага даху закрываюцца зубчастымі шчыпцамі.

Дэкаратыўна-мастацкі акцэнт інтэр’еру — драўляны алтар з пазалочанымі анёламі абапал антаблемэнту. У касьцёле захоўваецца абраз Маці Божай Лагішынскай[1].

Галерэя рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Тамілава, 82.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 190.

Літаратура рэдагаваць

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000568