Касьцёл Сьвятой Барбары (Віцебск)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятой Барбары
Касьцёл Сьвятой Барбары
Касьцёл Сьвятой Барбары
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°12′04.05″ пн. ш. 30°10′50.54″ у. д. / 55.201125° пн. ш. 30.1807056° у. д. / 55.201125; 30.1807056Каардынаты: 55°12′04.05″ пн. ш. 30°10′50.54″ у. д. / 55.201125° пн. ш. 30.1807056° у. д. / 55.201125; 30.1807056
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барока і нэараманскі стыль
Аўтар праекту Віктар Юноша-Пятроўскі[d]
Дата заснаваньня 1785, 1885
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятой Барбары на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятой Барбары
Касьцёл Сьвятой Барбары
Касьцёл Сьвятой Барбары
Касьцёл Сьвятой Барбары на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятой Барбары або Падвіцебскі — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Віцебску. Знаходзіцца на гістарычнай Гарадоцкай шашы[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры барока і нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя рэдагаваць

Першыя зьвесткі пра парафію паходзяць з другой паловы XVIII ст., калі ў 1783 годзе павятовы маршалак Антоні Косаў фундаваў каля каталіцкіх могілак невялікі касьцёл. У 1785 годзе арцыбіскуп магілёўскі Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч асьвяціў яго ў гонар Сьвятой Барбары, апякункі добрай сьмерці. У 1884—1885 гадох касьцёл істотна рэканструявалі (інжынэр-архітэктар В. Пятроўскі).

У 1922 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Будынак касьцёла пацярпеў у Другую сусьветную вайну. У 1990—1993 гадох праводзілася рэстаўрацыя, па якой будынак вярнулі каталікам.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры барока і нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. Галоўны фасад вылучаюць дзьве 2-ярусныя вежы, першы ярус 4-гранны, другі — 6-гранны. Паміж вежамі разьмяшчаецца трыкутны франтон на шырыню цэнтральнага нэфа. У аздобе фасадаў шырока выкарыстоўваецца дэкаратыўная цэгла: карнізныя паяскі, геамэтрычны малюнак у завяршэньні ярусаў вежы ды іншае.

Усярэдзіне нэфы перакрываюцца цыліндрычным скляпеньнямі з распалубкамі. Паводле інвэнтару 1922 году, уздоўж бакавых сьценаў разьмяшчаліся 14 стацыяў «Крыжовага шляху Хрыста», на хорах быў арган[1].

Касьцельны пляц атачаецца агароджай, побач стаіць капліца.

Галерэя рэдагаваць

Гістарычная графіка рэдагаваць

Гістарычныя здымкі рэдагаваць

Сучасныя здымкі рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінградзкая, 27

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура рэдагаваць

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000053